“Благаславі, Божа, вясну заклікаці!”
Цікавы абрад “Стрэчанне” прайшоў у мінулы аўторак, на свята Грамніцы, у вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна. Тут вельмі беражліва ставяцца да традыцый продкаў, якія зберагаюцца дзякуючы народнаму фальклорнаму калектыву “Палескія напевы”.
Абрад пачаўся пасля святочнай службы ў мясцовай царкве Уваскрэсення Хрыстова. Адным з галоўных сімвалаў стала стрэчанская свечка. Спрадвеку лічылася, што яна валодае вялікай сілай, таму і зараз з малітвай з ёй абходзяць кожны кут у хаце і на падворку, каб засцерагчыся ад усялякіх бед.
Жанчыны, дзеўкі і хлопцы спявалі святочныя песні, гукалі вясну. Разам з ёлкай, якую ўпрыгожылі кветкамі, вадзілі карагод: “Як павесялела ёлачка ад нашых кветак, так і зямелька зазелянее”.
Цікавы абрад “Стрэчанне” прайшоў у мінулы аўторак, на свята Грамніцы, у вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна. Тут вельмі беражліва ставяцца да традыцый продкаў, якія зберагаюцца дзякуючы народнаму фальклорнаму калектыву “Палескія напевы”.
Абрад пачаўся пасля святочнай службы ў мясцовай царкве Уваскрэсення Хрыстова. Адным з галоўных сімвалаў стала стрэчанская свечка. Спрадвеку лічылася, што яна валодае вялікай сілай, таму і зараз з малітвай з ёй абходзяць кожны кут у хаце і на падворку, каб засцерагчыся ад усялякіх бед.
Жанчыны, дзеўкі і хлопцы спявалі святочныя песні, гукалі вясну. Разам з ёлкай, якую ўпрыгожылі кветкамі, вадзілі карагод: “Як павесялела ёлачка ад нашых кветак, так і зямелька зазелянее”. А потым на санях аб’язджалі вуліцу за вуліцай, пасля чаго ўрачыста прымацавалі ёлку да крыжа, які абараняе вёску.
Мастацкі кіраўнік калектыву “Палескія напевы” Надзея Кужалевіч патлумачыла, што менавіта ёй пра абрад “Стрэчанне” распавядалі маці і хросная. Як збіраліся ўсёй вёскай, як дзеўкі прыбіралі ёлку, як хадзілі з іконай вакол сяла і прасілі ў Бога благаславення. А потым усе садзіліся за вялікім сталом і частавалі адзін аднаго спецыяльна падрыхтаванымі да свята стравамі. І радаваліся: перазімавалі, хутка вясна! Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 23:45
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 23:45
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 23:45
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 23:45
- 10.05.2026
- 23964



