Божая кароўка — вечная вандроўка
Маленькі чырвоны жучок з сямю чорнымі кропачкамі на крыльцах — менавіта такой мы ведаем божую кароўку.
Аднак сямейства гэтых жучкоў вельмі шматлікае. Сустракаюцца і жоўценькія, і беленькія. Ды і кропачак на некаторых як насыпана. Ядзерка-падзерка можа быць і з палоскамі, плямамі, нават коскамі.
Сустрэць кароўку-муроўку можна на поле або лузе, каля ручая. Яшчэ ядронец селіцца на дрэвах, кустарніках. Жук-пятрук прыносіць вялікую карысць — пазбаўляе расліны ад шкодных кляшчоў, тлі.
Называюць гэтага жучка па-рознаму. Напэўна, таму што вядома больш за чатыры тысячы відаў божых каровак. Па-навуковаму ён завецца какцынеліда.
Сама назва “кароўка” хутчэй за ўсё звязана з біялагічнай асаблівасцю жучка: ён можа даваць малачко,
Маленькі чырвоны жучок з сямю чорнымі кропачкамі на крыльцах — менавіта такой мы ведаем божую кароўку.
Аднак сямейства гэтых жучкоў вельмі шматлікае. Сустракаюцца і жоўценькія, і беленькія. Ды і кропачак на некаторых як насыпана. Ядзерка-падзерка можа быць і з палоскамі, плямамі, нават коскамі.
Сустрэць кароўку-муроўку можна на поле або лузе, каля ручая. Яшчэ ядронец селіцца на дрэвах, кустарніках. Жук-пятрук прыносіць вялікую карысць — пазбаўляе расліны ад шкодных кляшчоў, тлі.
Называюць гэтага жучка па-рознаму. Напэўна, таму што вядома больш за чатыры тысячы відаў божых каровак. Па-навуковаму ён завецца какцынеліда.
Сама назва “кароўка” хутчэй за ўсё звязана з біялагічнай асаблівасцю жучка: ён можа даваць малачко, толькі не звычайнае белае, а рыжае. Такая вадкасць выдзяляецца на згібах канечнасцей у выпадку небяспекі. Малачко вельмі непрыемнае на смак, што адпужвае драпежнікаў, якія ўбачаць у бедрыку свой магчымы абед. Не чапаюць пацерку і з-за яркай афарбоўкі. Тая быццам папярэджвае: “Магу атруціць!”
Магчыма, назва кароўкі паходзіць ад слова “каравай”, які нагадвае і сімвалізуе сонейка.
А “божая” яна, напэўна, таму, што раней гэта слова ўжывалася ў значэнні “спакойны, лагодны” і ўвасабляла даверлівага чалавека, які верыў у Бога.
Існуе ў славян легенда. У Перуна была жонка, якую за здраду ператварылі ў божую кароўку, абпаленую караючым агнём — маланкай. Дзеці яе таксама караюцца агнём. З сямі дзяцей толькі сёмы вытрымлівае выпрабаванне… Таму богава цялушка лічыцца істотай, якая здольная ляцець да Бога і перадаваць яму розныя просьбы.
Назва багоўкі надае ёй статус прыбліжанай да Бога. Па павер’і — гэта “жывёліна Усявышняга”, якую нельга забіваць, а трэба абавязкова адпусціць. Памятаеце, як у дзяцінстве гаварылі ёй:
Божая кароўка,
Паляці на неба:
Там твае дзетачкі
Ядуць цукерачкі.
Сама паясі
І нам прынясі!
Дзьмулі на далонь, і пятрушачка-душачка сапраўды адлятала ўгору, пакідаючы за сабой мора дзіцячага захаплення: яна зразумела! Паляцела, мабыць, да сваіх дзетак… Гэта ўжо потым, праз некалькі год, казка атрымала тлумачэнне: жучок проста адчуваў цеплыню гарачай ручкі.
Годачка-пагодачка выконвае ролю сапраўднага вестуна: у яе можна даведацца, ці добрым будзе ўраджай, калі здарыцца вяселле, колькі засталося жыць гадоў, якое чакаць надвор’е.
Божыя кароўкі ў жніўні-верасні адлятаюць на зімоўку, а вясной зноў вяртаюцца. Ляцяць яны на вялікай вышыні агромнiстай чарадой. Моцны вецер або дождж прымушае каровак-буровак рабіць пасадку і чакаць лётнага надвор’я. Пры гэтым зямля пакрываецца сотнямі пунсова-чырвоных кропак. Асабліва цяжка ім пераадольваць водную прастору. Абяссіленыя, яны апускаюцца проста на ваду, і хвалі выносяць на бераг суцэльную вогненна-чырвоную паласу. Толькі некаторыя жучкі, прасохнуўшы на сонцы, здольныя працягваць свой шлях. І ўсё ж шмат гэтых крылатых падарожнікаў, пераадольваючы Ла-Манш, ляцяць з поўначы Еўропы ў Вялікабрытанію. А потым вяртаюцца да нас, быццам вандруючы паміж небам і зямлёй.
Аднак сямейства гэтых жучкоў вельмі шматлікае. Сустракаюцца і жоўценькія, і беленькія. Ды і кропачак на некаторых як насыпана. Ядзерка-падзерка можа быць і з палоскамі, плямамі, нават коскамі.
Сустрэць кароўку-муроўку можна на поле або лузе, каля ручая. Яшчэ ядронец селіцца на дрэвах, кустарніках. Жук-пятрук прыносіць вялікую карысць — пазбаўляе расліны ад шкодных кляшчоў, тлі.
Называюць гэтага жучка па-рознаму. Напэўна, таму што вядома больш за чатыры тысячы відаў божых каровак. Па-навуковаму ён завецца какцынеліда.
Сама назва “кароўка” хутчэй за ўсё звязана з біялагічнай асаблівасцю жучка: ён можа даваць малачко, толькі не звычайнае белае, а рыжае. Такая вадкасць выдзяляецца на згібах канечнасцей у выпадку небяспекі. Малачко вельмі непрыемнае на смак, што адпужвае драпежнікаў, якія ўбачаць у бедрыку свой магчымы абед. Не чапаюць пацерку і з-за яркай афарбоўкі. Тая быццам папярэджвае: “Магу атруціць!”
Магчыма, назва кароўкі паходзіць ад слова “каравай”, які нагадвае і сімвалізуе сонейка.
А “божая” яна, напэўна, таму, што раней гэта слова ўжывалася ў значэнні “спакойны, лагодны” і ўвасабляла даверлівага чалавека, які верыў у Бога.
Існуе ў славян легенда. У Перуна была жонка, якую за здраду ператварылі ў божую кароўку, абпаленую караючым агнём — маланкай. Дзеці яе таксама караюцца агнём. З сямі дзяцей толькі сёмы вытрымлівае выпрабаванне… Таму богава цялушка лічыцца істотай, якая здольная ляцець да Бога і перадаваць яму розныя просьбы.
Назва багоўкі надае ёй статус прыбліжанай да Бога. Па павер’і — гэта “жывёліна Усявышняга”, якую нельга забіваць, а трэба абавязкова адпусціць. Памятаеце, як у дзяцінстве гаварылі ёй:
Божая кароўка,
Паляці на неба:
Там твае дзетачкі
Ядуць цукерачкі.
Сама паясі
І нам прынясі!
Дзьмулі на далонь, і пятрушачка-душачка сапраўды адлятала ўгору, пакідаючы за сабой мора дзіцячага захаплення: яна зразумела! Паляцела, мабыць, да сваіх дзетак… Гэта ўжо потым, праз некалькі год, казка атрымала тлумачэнне: жучок проста адчуваў цеплыню гарачай ручкі.
Годачка-пагодачка выконвае ролю сапраўднага вестуна: у яе можна даведацца, ці добрым будзе ўраджай, калі здарыцца вяселле, колькі засталося жыць гадоў, якое чакаць надвор’е.
Божыя кароўкі ў жніўні-верасні адлятаюць на зімоўку, а вясной зноў вяртаюцца. Ляцяць яны на вялікай вышыні агромнiстай чарадой. Моцны вецер або дождж прымушае каровак-буровак рабіць пасадку і чакаць лётнага надвор’я. Пры гэтым зямля пакрываецца сотнямі пунсова-чырвоных кропак. Асабліва цяжка ім пераадольваць водную прастору. Абяссіленыя, яны апускаюцца проста на ваду, і хвалі выносяць на бераг суцэльную вогненна-чырвоную паласу. Толькі некаторыя жучкі, прасохнуўшы на сонцы, здольныя працягваць свой шлях. І ўсё ж шмат гэтых крылатых падарожнікаў, пераадольваючы Ла-Манш, ляцяць з поўначы Еўропы ў Вялікабрытанію. А потым вяртаюцца да нас, быццам вандруючы паміж небам і зямлёй. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 08:49
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 08:49
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 08:49
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 08:49
- 11.05.2026
- 23964



