“Зімачка” пасярод лета
Новы альбом “Зімачка” этнагурта “Троіца”зацікавіў і слухачоў, і крытыкаў: высокія адзнакі і хвалебныя водгукі ў прэсе таму пацвярджэнне.
Іван Кірчук, лідар гурта, займае на беларускай сцэне асобае месца. Яго называюць не інакш як беларускім шаманам, а мядовы голас не пераблытаеш ні з чыім. Яшчэ Іван Іванавіч — дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ імя М. Танка, актыўны падарожнік. З нагоды выхаду альбома ён адказаў на некалькі пытанняў “ГП”.
— Чым новая работа адрозніваецца ад папярэдніх альбомаў “Троіцы”?
— З самага пачатку ўдалося сабраць вельмі багаты музычны матэрыял. У выніку некаторыя кампазіцыі цягнуцца да 10 хвілін, чаго раней не было. Запісваліся ў Варшаве
Новы альбом “Зімачка” этнагурта “Троіца”зацікавіў і слухачоў, і крытыкаў: высокія адзнакі і хвалебныя водгукі ў прэсе таму пацвярджэнне.
Іван Кірчук, лідар гурта, займае на беларускай сцэне асобае месца. Яго называюць не інакш як беларускім шаманам, а мядовы голас не пераблытаеш ні з чыім. Яшчэ Іван Іванавіч — дацэнт кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ імя М. Танка, актыўны падарожнік. З нагоды выхаду альбома ён адказаў на некалькі пытанняў “ГП”.
— Чым новая работа адрозніваецца ад папярэдніх альбомаў “Троіцы”?
— З самага пачатку ўдалося сабраць вельмі багаты музычны матэрыял. У выніку некаторыя кампазіцыі цягнуцца да 10 хвілін, чаго раней не было. Запісваліся ў Варшаве на прафесійнай студыі Тамаша Рауля, гукарэжысёра, які намініраваўся на “Грэмі”. Па словах самаго Тамаша, у яго запісвалася каля 40 тысяч музыкантаў самых розных накірункаў: этна, джаз, рок...
— Этнамузыку слухаюць не ўсе. Ці не было жадання зрабіць яе больш зразумелай для шырокіх мас?
— Музыка “Троіцы” такая, якой яна атрымліваецца. Мы бяром старадаўнія беларускія песні і робім аранжыроўкі. Лічу, што апошнім часам цікавасць да фальклору, да этнічнай музыкі нават павялічылася.
— Ці ёсць у “Троіцы” канкурэнты на беларускай этнасцэне?
— Я б не казаў пра канкурэнтаў. Этнічныя гурты, якія выдатна робяць сваю справу, ёсць. Пацвярджэнне таму — этнічны фестываль “Камяніца”, на якім выступае шмат прадстаўнікоў этнакультуры.
— Збіраючы матэрыял для сваіх дыскаў, карыстаецеся звесткамі з усёй Беларусі ці з пэўнага рэгіёна?
— Я карыстаюся фальклорам з усёй Беларусі, але звяртаю ўвагу на рэгіянальныя асаблівасці дыялектаў. Вельмі прыгожыя мелодыі Паазер’я, а дзякуючы фільмам Зінаіды Мажэйкі ў мяне абудзілася цікавасць да палескіх спеваў і фальклору гэтага рэгіёна.
— Дзе вы адчуваеце сябе больш утульна: за сталом выкладчыка ці на сцэне?
— Адно без другога не можа быць. І сцэна, і педагогіка ідуць праз усё маё жыццё. У музыцы “Троіцы” выкарыстоўваецца шмат матэрыялу з таго часу, калі я працаваў у Мінскім вучылішчы мастацтваў і кіраваў такімі калектывамі, як “Прадвесне”, “Бліскавіца”, “Дабрадзеі”. Канешне, настаўніцтва — мая асноўная прафесія. На жаль, у нас не настолькі многа слухачоў этна, каб музыканты маглі зарабляць творчасцю.
⇄
English (auto-detected) » Russian
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 08:49
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 08:49
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 08:49
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 08:49
- 11.05.2026
- 23964



