Пайдзіце, дожджыкі драбненькі
На Хойнікшчыне заўтра правядуць праз вёску русалку. У Вялікім Бары адрадзілі традыцыйны абрад, і зараз ён прэтэндуе на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Узнавілі “Ваджэнне русалкі” 15 гадоў таму Анатоль і Жанна Харошкі. Зараз яны працуюць дырэктарам і мастацкім кіраўніком мясцовага цэнтра вольнага часу, а тады толькі пачыналі працаваць у сферы культуры. У раёне былі зацікаўлены ў захаванні нематэрыяльнай спадчыны. Аб’явілі “паляванне” на абрады. Анатоль з Жаннай самі тутэйшыя, вялікаборскія. У дзяцінстве хадзілі за русалкай. І вырашылі надаць абраду новае жыццё. Поўнасцю забыць “ваджэнне”, у якім некалі прымалі ўдзел усёй вёскай, вялікаборцы не паспелі. Таму адгукнуліся на новую старую традыцыю з радасцю.
На Хойнікшчыне заўтра правядуць праз вёску русалку. У Вялікім Бары адрадзілі традыцыйны абрад, і зараз ён прэтэндуе на статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Узнавілі “Ваджэнне русалкі” 15 гадоў таму Анатоль і Жанна Харошкі. Зараз яны працуюць дырэктарам і мастацкім кіраўніком мясцовага цэнтра вольнага часу, а тады толькі пачыналі працаваць у сферы культуры. У раёне былі зацікаўлены ў захаванні нематэрыяльнай спадчыны. Аб’явілі “паляванне” на абрады. Анатоль з Жаннай самі тутэйшыя, вялікаборскія. У дзяцінстве хадзілі за русалкай. І вырашылі надаць абраду новае жыццё. Поўнасцю забыць “ваджэнне”, у якім некалі прымалі ўдзел усёй вёскай, вялікаборцы не паспелі. Таму адгукнуліся на новую старую традыцыю з радасцю. І вось ужо 15 гадоў кожнае лета, у першую нядзелю пасля Тройцы зноў збіраецца ў пачатку галоўнай вуліцы ўся вёска.
— У лесе моладзь пляце вянкі накшталт купальскіх і адзін агромністы вянок. Потым ён паступае ва ўладанне “актыву” бабулек. Яны нясуць вянок разам над галавой і пяюць русальныя песні. А наперадзе ідзе русалка ў травяной сукенцы. Дакранацца да яе нельга, бо ахоўнікі добра ўджаляць крапівой, — расказвае Анатоль Харошка. — Потым, калі яе даводзяць да канца вескі, то гоняць у жыта, рвуць сукенку, каб кожнаму дастаўся кавалачак. Рвуць і вялізны вянок, таксама каб частка яго кожнаму дасталася. З гэтых кавалачкаў плялі сабе вяночкі і неслі дадому, каб пакласці на грады. Гарантаваны добры ўраджай, асабліва гуркоў і капусты. Завяршаецца абрад гульнямі і песнямі каля вогнішча.
Русальныя песні Жанна Харошка паспела перапісаць ад сваёй бабулі: “Па ўсіх старонках дажджы ідуць — у Вялікам Боры не бываюць. У Вялікам Боры не бываюць, ды толькі хмаркі наганяюць. Пайдзіце, дожджыкі драбненькі, знайдзіце хмаркі маладзенькі, на нашу травушку зеляненьку, на нашу ружу...”
Трэба адзначыць, што зараз на Хойнікшчыне, як і 15 гадоў таму, вельмі клапоцяцца аб захаванні самабытнасці. У гэтым годзе ўпершыню ў аддзеле культуры райвыканкама вырашылі правесці раённы агляд-конкурс народных абрадаў. Як кажа начальнік аддзела Валянцін Баранаў, каб узгадаць, захаваць і ні ў якім выпадку не страціць свае традыцыі. Пакуль удзел у фэсце прымаюць вёскі, дзе ёсць Дамы культуры, бо менавіта на іх супрацоўнікаў ускладзена місія клапаціцца пра духоўную спадчыну. Таму яны не толькі вырашаюць арганізацыйныя моманты, рупліва збіраюць інфармацыю і робяць фотаздымкі, але яшчэ і ламаюць галаву, як прыстойна паказаць абрад на сцэне.
Нягледзячы на тое, што абрады павінны праводзіцца ў, так бы мовіць, “натуральных” умовах, хайнічане не бачаць нічога страшнага ў тым, каб прадэманстраваць іх людзям, якія не могуць паехаць у глыбінку. Таму плануецца завяршыць агляд-конкурс масштабным канцэртным паказам напрыканцы года ў Хойніках. Прыемна, што там разумеюць: каб захаваць і папулярызаваць свае карані, не патрэбны нейкія фантастычныя сродкі. У гэтым годзе праглядаюцца амаль два дзясяткі традыцыйных абрадаў. Па словах Валянціна Баранава, у іх з задавальненнем удзельнічаюць людзі не толькі сталага ўзросту, але і моладзь, і, што асабліва прыемна, дзеці. Тут лічаць: калі ім западуць ў памяць і душу традыцыі, песні і пачуцці, значыцца, мэта дасягнута. Мяркуецца зрабіць такі своеасаблівы фестываль рэгулярным.
⇄
English (auto-detected) » Russian
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 03:43
- 11.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 03:43
- 11.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 03:43
- 11.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 03:43
- 11.05.2026
- 23964



