Дзень, калі поле спявае

  • 3541
  • Гомельская правда Рэгіна ГАМЗОВІЧ
Поделиться
На саракавы дзень пасля Вялікадня — на свята Ушэсця — штогод адбываецца адзін з самых маляўнічых і цікавых абрадаў Пасожжа — “Ваджэнне і пахаванне стралы”. Сёлета паглядзець на веткаўскую “стралу” і падтрымаць гэты архаічны абрад зноў прыехала шмат прыхільнікаў з Масквы, Вільнюса, Мінска, Гомеля, Любані. Тры беларускія тэлеканалы, шмат фотакарэспандэнтаў здымалі апошніх захавальнікаў традыцыі ў вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны, Пералёўка. Этнічны голас Веткаўшчыны на Ушэсце ў стрэльных песнях узмацняў маскоўскі фольк-гурт “Народный праздник”, а ў старца і старчыху ў Неглюбцы прыйшлося пераапранацца гомельскім студэнтам. Маленькія спявачкі са Свяцілавічаў ужо другі год вядуць і хаваюць стралу са старэйшымі берагінямі абраду з Казацкіх
На саракавы дзень пасля Вялікадня — на свята Ушэсця — штогод адбываецца адзін з самых маляўнічых і цікавых абрадаў Пасожжа — “Ваджэнне і пахаванне стралы”. Сёлета паглядзець на веткаўскую “стралу” і падтрымаць гэты архаічны абрад зноў прыехала шмат прыхільнікаў з Масквы, Вільнюса, Мінска, Гомеля, Любані. Тры беларускія тэлеканалы, шмат фотакарэспандэнтаў здымалі апошніх захавальнікаў традыцыі ў вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны, Пералёўка. Этнічны голас Веткаўшчыны на Ушэсце ў стрэльных песнях узмацняў маскоўскі фольк-гурт “Народный праздник”, а ў старца і старчыху ў Неглюбцы прыйшлося пераапранацца гомельскім студэнтам. Маленькія спявачкі са Свяцілавічаў ужо другі год вядуць і хаваюць стралу са старэйшымі берагінямі абраду з Казацкіх Балсуноў. Што станецца надалей з традыцыяй, якая стагоддзямі перадавалася з пакалення ў пакаленне на Веткаўшчыне? Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” ўзяты пад ахову дзяржавы. Але ці робіць дзяржава ўсё неабходнае для яго захавання? Цікавасць да абраду не змяншаецца. Трэба толькі сур’ёзна наладзіць пераемнасць мясцовай спеўнай традыцыі.
 
English (auto-detected) » Russian
English (auto-detected) » Russian
English (auto-detected) » Russian

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей