Дом беларускасці
“Бачылі б вы, як пісьменнікі Чарнагорыі, Літвы, Польшчы, Расіі, іншых краін радаваліся, калі ў музеі Івана Мележа Соф’я Ліпніцкая на той трапяткой, жывой беларускай мове, якой гавораць героі нашага пісьменніка і на якой яна з маленства гаворыць, вяла гэтую экскурсію”, — распавядаў мне паэт Мікола Мятліцкі падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Хойніках.
У складзе дэлегацыі пісьменнікаў свету ён пабываў на радзіме Мележа ў вёсцы Глінішча і з задавальненнем суправадзіў калег у дом-музей аўтара “Палескай хронікі”, дырэктарам якога з’яўляецца пляменніца Івана Паўлавіча.
Соф’я Ліпніцкая заўсёды гасцінна сустракае ўсіх гасцей без выключэння. Памятаю, як мы некалі з сяброўкай завіталі ў Глінішча на шляху
“Бачылі б вы, як пісьменнікі Чарнагорыі, Літвы, Польшчы, Расіі, іншых краін радаваліся, калі ў музеі Івана Мележа Соф’я Ліпніцкая на той трапяткой, жывой беларускай мове, якой гавораць героі нашага пісьменніка і на якой яна з маленства гаворыць, вяла гэтую экскурсію”, — распавядаў мне паэт Мікола Мятліцкі падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Хойніках.
У складзе дэлегацыі пісьменнікаў свету ён пабываў на радзіме Мележа ў вёсцы Глінішча і з задавальненнем суправадзіў калег у дом-музей аўтара “Палескай хронікі”, дырэктарам якога з’яўляецца пляменніца Івана Паўлавіча.
Соф’я Ліпніцкая заўсёды гасцінна сустракае ўсіх гасцей без выключэння. Памятаю, як мы некалі з сяброўкай завіталі ў Глінішча на шляху да Турава. І атрымалі такую ж падрабязную і цікавую экскурсію, як і дэлегацыя пісьменнікаў.
Увогуле я люблю наведваць гэты музей. Ён камерны і ўтульны. І такая тут пануе атмасфера, што міжволі душа напаўняецца беларускасцю.
Іван Мележ здолеў стварыць сапраўды нацыянальны літаратурны твор у прозе (у паэзіі такім, на мой погляд, з’яўляецца “Новая зямля” Якуба Коласа). Таму нічога дзіўнага, што ў кнізе водгукаў музея столькі запісаў. Ёсць тут і аўтограф Прэзідэнта Беларусі. “Кнігі сталі сапраўднай нацыянальнай эпапеяй, энцыклапедый народнага жыцця, крыніцай выхавання патрыятызму і любові да роднай мовы, гісторыі і культуры нашай Айчыны, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вельмі прыемна, што тут, на малой радзіме Івана Мележа, так беражліва захоўваецца памяць аб ім”.
Экспазіцыя размешчана ў чатырох пакоях. У першым сабраны рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся сяляне ў мінулыя гады: прасніца з ільняной кудзеляй, самапрадка, церніца, ступа, начоўкі. У другім пакоі можна ўбачыць на стэндзе фотакарткі бацькоў пісьменніка, дзядулі і бабулі па матчынай лініі, братоў, сясцёр, аднакласнікаў, настаўнікаў. У трэцім пакоі, акрамя карцін беларускіх мастакоў, знаходзяцца пісьмовы стол, дыван, крэслы, машынка для друкавання, кніжная шафа — ўсе яны былі прывезены з Мінска, з рабочага кабінета пісьменніка. Асабістыя рэчы Мележа (паліто, касцюм, капялюш, кепка, партфель, папка) прысутнічаюць і ў экспазіцыі чацвёртага пакоя. Тут жа сабраны ўспаміны сяброў — пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Міхася Лынькова, газетныя артыкулы, а таксама творы пісьменніка на розных мовах народаў былога Савецкага Саюза.
А галоўнае — фотаздымкі ўласна Івана Мележа — у дзіцячыя, юнацкія, сталыя гады. Разглядваць іх цікава. Вельмі адкрыты і высакародны твар быў у пісьменніка. І надзвычай разумныя вочы.
Дом-музей быў адкрыты ў лютым 1983 года. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 23:45
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 23:45
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 23:45
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 23:45
- 10.05.2026
- 23964



