На рэчцы зімою
Скочыўшы з беражка на роўную паверхню крыху заснежанага возера, спрабую хадзіць па лёдзе. Дзе-нідзе люстэрка гладкае, слізкае, колеру мутнай зялёнай вады. Прыглядаюся — рыбкі плаваюць! Акунькі, дакладна ведаю: бацька не раз прыносіў поўную скрыню паласацікаў з чырвонымі плаўнікамі.
Успаміны дзяцінства яскравымі малюнкамі ўсплываюць разам з цікавымі словамі. З той пары, калі бацька браў малую з сабой на зімовую рыбалку.
Выходзячы на лёд, тата позіркам гаспадара аглядаў возера, выбіраў месца. Рабіў палонку бурам — спецыяльным металічным інструментам (яшчэ яго называюць свідар, калаўрот, свердзел, ледабур) ці пешняй. У розныя бакі ад лункі адляталі маленькія крышталікі лёду, якія перамешваліся з вадой і ў хуткім часе
Скочыўшы з беражка на роўную паверхню крыху заснежанага возера, спрабую хадзіць па лёдзе. Дзе-нідзе люстэрка гладкае, слізкае, колеру мутнай зялёнай вады. Прыглядаюся — рыбкі плаваюць! Акунькі, дакладна ведаю: бацька не раз прыносіў поўную скрыню паласацікаў з чырвонымі плаўнікамі.
Успаміны дзяцінства яскравымі малюнкамі ўсплываюць разам з цікавымі словамі. З той пары, калі бацька браў малую з сабой на зімовую рыбалку.
Выходзячы на лёд, тата позіркам гаспадара аглядаў возера, выбіраў месца. Рабіў палонку бурам — спецыяльным металічным інструментам (яшчэ яго называюць свідар, калаўрот, свердзел, ледабур) ці пешняй. У розныя бакі ад лункі адляталі маленькія крышталікі лёду, якія перамешваліся з вадой і ў хуткім часе ўмарожваліся. Проламка нагадвала кратовую нару, толькі крыштальную.
Пакуль назірала, як зацягваецца прорубка тонкім лядком, бацька паспеў зрабіць яшчэ пяць на некаторай адлегласці — каб потым не пужаць рыбу.
Настае самы адказны момант: тата садзіць мяне на ўслончык, дае вудачку (у яго яшчэ тры!), маленькую такую, барвовую… На канцы лёскі маленькі чырвоны “чарвячок” — мармышка. Смешным падаецца малой гэтае слова. Бацька, сур’ёзны, засяроджаны, спакойна тлумачыць: “Прынада імітуе мармыша — маленькага рачка, якім харчуецца рыба”. Дастае з рыбацкай скрыні апалонік, ці па-вясковаму шумоўку, акуратна вычэрпвае з пелькі снег і льдзінкі. Зноў чыстая лунка, і рыбка пралезе.
У таты на канцы лёскі металічная залаціста-жоўтая “рыбка” — балансір. Трапная назва. Слова перакладаецца як каромысел. Менавіта здольнасць гэтай прынады ў тоўшчы вады захоўваць раўнавагу, гарызантальны стан робіць яе падобнай да звычайнага малька. Iм, як вядома, харчуюцца драпежныя рыбы, напрыклад, шчупак. На меньшае бацька не згодны!
Учора звечара ён рыхтаваўся: даставаў з халадзільніка банку з матылём — маленькімі чарвячкамі-лічынкамі цёмна-чырвонага і рубінавага колеру, якія хутка рухаюцца, выгінаюцца, выкручваюцца, адным словам, матыляюцца. Раскладваў блёсны — бліскуча-жоўтыя, зіхотка-белыя…
Трэба акуратна, адначасова павольна і рэзка торгаць вудачкай. Закрываюцца вочы, так супакойваючы папераменна нахіляецца і падымаецца ківок, надаючы прынадзе, прывязанай да лёскі, хістальныя рухі. Чула, дзед называў яго на рускі манер “старажок”, бо ківок павінен вартаваць, калі пачне брацца рыба і падаваць сігналы гаспадару.
Дзень пачынаецца ясны — і сонца, і мароз... Апоўдні прыходзіць мама, прыносіць нам з татам гарачую гарбату і бутэрброды. Белая пара з духмяным водарам павольна падымаецца з конаўкі... Няма найсмачней! Добры будзе ўлоў. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 03:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 03:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 03:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 03:04
- 10.05.2026
- 23964



