Выпрабаванне на чалавечнасць
Заўтра — 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Шамякіна.
Яго творы чытаеш і перачытваеш, звяртаешся да герояў у самыя складаныя моманты свайго жыцця. I не заўважаеш, як магія шамякінскага сюжэта заводзіць цябе ў лабірынты чалавечых стасункаў і сувязей, і ўжо не адарвацца ад старонак яго аповесцей і раманаў. Філіграннасць слова, шчырая размова з чытачом, выразнасць думак. Адчуваеш, што персанажаў, выпісаных Майстрам, ты таксама сустракаў на гарадскіх вуліцах, у бібліятэцы, на навуковай канферэнцыі… Такі вось талент пісьменніка!
Усе героі Івана Шамякіна праходзяць галоўнае ва ўсе вякі выпрабаванне — на чалавечнасць. Напрыканцы жыцця пісьменніка асабліва хвалявала, як сучасныя суайчыннікі
Заўтра — 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Шамякіна.
Яго творы чытаеш і перачытваеш, звяртаешся да герояў у самыя складаныя моманты свайго жыцця. I не заўважаеш, як магія шамякінскага сюжэта заводзіць цябе ў лабірынты чалавечых стасункаў і сувязей, і ўжо не адарвацца ад старонак яго аповесцей і раманаў. Філіграннасць слова, шчырая размова з чытачом, выразнасць думак. Адчуваеш, што персанажаў, выпісаных Майстрам, ты таксама сустракаў на гарадскіх вуліцах, у бібліятэцы, на навуковай канферэнцыі… Такі вось талент пісьменніка!
Усе героі Івана Шамякіна праходзяць галоўнае ва ўсе вякі выпрабаванне — на чалавечнасць. Напрыканцы жыцця пісьменніка асабліва хвалявала, як сучасныя суайчыннікі перажывуць іспыт раскошай вітрын, бездухоўнасцю тэлепраграм, Сусветнай павуцінай, што ўсё актыўней адлучае ад кнігі юнае пакаленне.
Гаворым пра гэта з родным пляменнікам класіка, 37-гадовым Аляксандрам Смірновым (на здымку). Ён сын сястры Івана Пятровіча Таццяны. Працуе ў Гомелі саветнікам прадстаўніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дапамозе. Цікаўлюся, які ў яго любімы дзядзькаў твор. Аказваецца, раман “Крыніцы”.
— Апошняя наша сустрэча з Іванам Пятровічам адбылася ў рэанімацыі. Ён сыходзіў з жыцця як сапраўдны франтавік. Сказаў нам на развітанне: “Трымайцеся, хлопцы!” — падзяліўся нешматслоўны Аляксандр Іванавіч.
Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрыта выстава кніг пісьменніка-земляка “Мае кнігі — мая біяграфія”. А 31 студзеня ў 15.00 у абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна пройдзе вечарына, прысвечаная юбілейнай даце. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 20:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 20:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 20:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 20:04
- 10.05.2026
- 23964



