Іграй, дудка!

  • 1770
  • Гомельская правда
Поделиться
“…Я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая  ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая”. Гэтыя словы самага яркага нацыянальнага паэта Беларусі 19-га стагоддзя Францішка Багушэвіча вельмі абвострана адчуліся ў Кушлянах, дзе праходзіла яго маленства. Сюды мы завіталі ў час свята беларускага пісьменства, якое сёлета адзначалася на Гродзеншчыне. Адчулі гонар за тое, што ў нас ёсць гэта неўміручая спадчына. Сядзібны дом аўтара “Дудкі беларускай” і “Смыка беларускага” размешчаны на ўзвышшы, з якога адкрываецца вачам такая прастора роднай зямлі, што адчуваеш яе веліч, сілу. Менавіта тут паэт спасцігаў жыццё народа,
“…Я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая  ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая”. Гэтыя словы самага яркага нацыянальнага паэта Беларусі 19-га стагоддзя Францішка Багушэвіча вельмі абвострана адчуліся ў Кушлянах, дзе праходзіла яго маленства. Сюды мы завіталі ў час свята беларускага пісьменства, якое сёлета адзначалася на Гродзеншчыне. Адчулі гонар за тое, што ў нас ёсць гэта неўміручая спадчына.
Сядзібны дом аўтара “Дудкі беларускай” і “Смыка беларускага” размешчаны на ўзвышшы, з якога адкрываецца вачам такая прастора роднай зямлі, што адчуваеш яе веліч, сілу. Менавіта тут паэт спасцігаў жыццё народа, садзейнічаў беларускаму адраджэнню.
Здорава, што будынак захаваўся. Гэта, відаць, адзіная сядзіба 19-га стагоддзя, якую ўдалося зберагчы ў першародным стане. Мы пранікліся атмасферай яго дома, хадзілі па прасторным двары, пад шатамі клёнаў і каштанаў, якія садзіў колісь і сам паэт, думалі пра самабытнасць нашай зямлі, адметнасць яе мовы і традыцый. Душой спасцігалі яго запавет: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”
Лёс звязаў Багушэвіча з Літвой, Польшчай, Украінай, і таму яго без усялякай нацяжкі можна лічыць асобай еўрапейскага маштабу.
Дні еўрапейскай спадчыны праходзілі ў мінулыя выхадныя ва ўстановах культуры Гомельшчыны. У абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна адкрыты кніжныя выставы “Замкі зямлі беларускай”, “Мой родны Гомель”. Краязнаўчую гульню “Цудоўны край мая радзіма” з віктарынамі, конкурсамі арганізавалі супрацоўнікі бібліятэкі для падлеткаў, якія зараз падлечваюцца ў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Дзеці малодшага ўзросту, якія наведваюць “ленінку”, адправіліся ў турнір-падарожжа “Зямля, адкуль мы родам” і даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, пачулi адказы на многія хвалюючыя пытанні.
У фае абласнога грамадска-культурнага цэнтра напярэдадні Дня горада адкрылася выстава работ выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча, вядомых мастакоў Святланы Курашовай, Пятра Лук’яненкі і многіх іншых. Сваю музычна-літаратурную гасцёўню прэзентавалі навучэнцы каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Музей гісторыі горада парадаваў наведвальнікаў выставай “Жыццё ў стылі мадэрн”.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей