Re1ikt як гадзіннікавы механізм
Зусім нядаўна малады беларускі гурт Re1ikt змог парадаваць слухачоў альбомам “Клиника”. Работа цікавая і вельмі шчырая, што не можа не захапляць. Напрыклад, аўтар гэтага матэрыялу ўжо не першы тыдзень слухае выключна гэтых музыкантаў. Удзельнікі Re1ikt — В. Казлоў (вакал, бас), Я. Любічаў (гітара), А. Дземідзенка (ударныя), Д. Наркевіч (адміністратар). За дзевяць год існавання музыканты не толькі мянялі стылістыку, але і гарады (Светлагорск, Гомель, Мінск), выступалі з многімі камандамі (“Агата Кристи”, Zdob si Zdub, “Бан Жвірба” і іншымі). Астатнюю праўду на свет боскі вылівае А. Дземідзенка.— Што прынёс у агульную справу кожны ўдзельнiк калектыву?— Re1ikt — гэта цэльны творчы арганізм, і
Зусім нядаўна малады беларускі гурт Re1ikt змог парадаваць слухачоў альбомам “Клиника”. Работа цікавая і вельмі шчырая, што не можа не захапляць. Напрыклад, аўтар гэтага матэрыялу ўжо не першы тыдзень слухае выключна гэтых музыкантаў. Удзельнікі Re1ikt — В. Казлоў (вакал, бас), Я. Любічаў (гітара), А. Дземідзенка (ударныя), Д. Наркевіч (адміністратар). За дзевяць год існавання музыканты не толькі мянялі стылістыку, але і гарады (Светлагорск, Гомель, Мінск), выступалі з многімі камандамі (“Агата Кристи”, Zdob si Zdub, “Бан Жвірба” і іншымі). Астатнюю праўду на свет боскі вылівае А. Дземідзенка.
— Што прынёс у агульную справу кожны ўдзельнiк калектыву?
— Re1ikt — гэта цэльны творчы арганізм, і кожны ўдзельнік адказвае за яго жыццядзейнасць. У залежнасці ад сітуацыі хтосьці выконвае функцыю сэрца, хтосьці — мозга, хтосьці — крыві. Усе ствараюць і музыку, і лірыку, і аранжыроўкі. Наш гурт таксама можна параўнаць з га-дзіннікавым механізмам: каб стрэлкі паказвалі правільны час, усе шасцярэнькі і пружынкі павінны добра працаваць. Ствараць рок-музыку — цяжкая праца як маральна, так і фізічна. Таму кожны з нас прыкладае ўсе намаганні, каб завесці гэты гадзіннік.
Re1ikt складаецца не толькі з музыкантаў. Гэта цэлая каманда, якая займаецца дызайнам, кантэнтам, стварэннем іміджу. Гэта яшчэ больш важныя дэталі механізу, без якіх ён перастаў бы дзейнічаць.
— Як самi ацэньваеце альбом? Наколькi вы выраслi? Цi рэалiзавалi ўсё, што хацелася?
— Песні для альбома “Клиника” былі створаны некалькі гадоў таму. Запісваліся яны таксама даўно. За гэты час мы выраслі як выканаўцы і аўтары, таму цяжка даць аб’ектыўны адказ. Магу сказаць, што на момант выдання альбома мы рэалізавалі ўсе творчыя задумкі. На дыску ў якасці бонусу знаходзіцца наш відэакліп на песню “Апошняя хірургія”, які быў зняты Анатолем Вечарам у межах праекта “ПРОдвижение”.
“Клиника” — гэта частка мінулага, якое заўседы будзе ўнутры нас. Няхай якасць запісу пакідае жадаць лепшага, але ўсё роўна гэтыя песні для нас вельмі дарагія.
— Цi ёсць у вас эталон, якому хочацца адпавядаць?
— Гледзячы што маецца на ўвазе. Калі разглядаць музыканта як выканаўцу, то адпавядаць хочацца любой рок-зорцы. Як аўтара, то адпавядаць камусьці — значыць ствараць нейкія межы ў творчасці ці ўвогуле красці ідэі. А калі браць прыклад з музыканта як з асобы, дык толькі з таго чалавека, хто не зламаўся перад цяжкасцямі.
— Наколькi Re1ikt змянiўся з пачатку сваёй дзейнасцi, i ў што ён можа ператварыцца заўтра?
— Гурт мяняецца ад канцэрта да канцэрта. Мы ніколі не былі падобнымі на астатніх, і гэта ўскладняла нашу дзейнасць. Не так проста было сказаць, у якім стыле мы гралі, бо гранж і альтэрнатыўны рок — паняцці занадта размытыя. Re1ikt заўсёды рухаўся ў бок эксперыментальнай музыкі. На сённяшні дзень мы маем некалькі работ: “Единиц’es”, “Клиника”, DVD “Акустическая терапия” (клуб “Граффити”). Таксама займаемся сайд-праектам Re123+, працуем над трэцім дыскам.
— Якія ў вас планы?
— Актыўна рыхтуемся да канцэртаў. 25 верасня ў ГЦК будзе афіцыйная прэзентацыя альбома “Клиника”. Для нас вельмі важна выступіць менавіта ў Гомелі, на радзіме, бо тут нарадзiўся Re1ikt, якім вы ведаецце яго зараз.
Алена ЧУЯНКОВА
Фота прадстаўлена
гуртом Re1ikt
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38615
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 13:35
- 08.05.2026
- 31823
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29311
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27322
-
Легенда об аисте
- 13:35
- 08.05.2026
- 26923
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25944
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25170
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24617
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 13:35
- 08.05.2026
- 24082
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 13:35
- 08.05.2026
- 23962



