Лепш адзін раз пачуць
Калі вы сапраўдны аматар выдатнай інструментальнай музыкі, то, спадзяюся, не пакінулі без увагі такую падзею, як прыезд Уладзіміра Угольніка, музыканта сусветнага ўзроўню, і Алега Капянкова, старшыні клуба гітарыстаў Беларусі, у наш горад. У гарадскім цэнтры культуры адбылася цёплая сустрэча публікі з таленавітымі музыкантамі, багатая на добрыя эмоцыі і прыемныя нечаканасці. А. Капянкоў выступіў і ў якасці празаіка, а У. Угольнік паказаў, што ён сапраўдны майстар сваёй справы. На жаль, мінскія госці вельмі спяшаліся дадому, таму мне давялося паразмаўляць з імі толькі некалькі хвілін. — Клубу гітарыстаў Беларусі ўжо 26 год, — паведаміў А. Капянкоў. — За гэты час мы паспелі
Калі вы сапраўдны аматар выдатнай інструментальнай музыкі, то, спадзяюся, не пакінулі без увагі такую падзею, як прыезд Уладзіміра Угольніка, музыканта сусветнага ўзроўню, і Алега Капянкова, старшыні клуба гітарыстаў Беларусі, у наш горад. У гарадскім цэнтры культуры адбылася цёплая сустрэча публікі з таленавітымі музыкантамі, багатая на добрыя эмоцыі і прыемныя нечаканасці. А. Капянкоў выступіў і ў якасці празаіка, а У. Угольнік паказаў, што ён сапраўдны майстар сваёй справы. На жаль, мінскія госці вельмі спяшаліся дадому, таму мне давялося паразмаўляць з імі толькі некалькі хвілін.
— Клубу гітарыстаў Беларусі ўжо 26 год, — паведаміў А. Капянкоў. — За гэты час мы паспелі пабываць у многіх краінах свету, што дазволіла, як кажуць, і на людзей паглядзець, і сябе паказаць. Такія сустрэчы вельмі дапамагаюць развівацца, і як сведчанне таму — імёны, якімі мы ганарымся. Гэта і Ян Скыган, і Наталля Лепніцкая, і Юлія Лонская, і многія іншыя. Спадзяюся, што лёс рыхтуе для нас шмат новых адкрыццяў.
— Вельмі прыемна прыязджаць у ваш горад. Выдатны слухач і добрая атмасфера, — падзяліўся У. Угольнік.
— Раскажыце, чаму менавіта гітара стала вашым інструментам? Думаю, калі б вы абралі спевы, дасягнулі б не меншых вышынь.
— Спеваком не стаў таму, што не разглядаю свой вакал як нешта сур’ёзнае. Захапленне гітарай стала вынікам уплыву такіх гуртоў, як Beatles, Rolling Stones... Зараз працую выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры на кафедры мастацтва эстрады, перадаю свой вопыт.
Нам жа з вамі застаецца зайздросціць яго студэнтам і чакаць новых сустрэч з сапраўднымі талентамі.
Алена Чуянкова

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38615
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 13:35
- 08.05.2026
- 31823
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29311
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27322
-
Легенда об аисте
- 13:35
- 08.05.2026
- 26923
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25944
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25170
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24617
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 13:35
- 08.05.2026
- 24082
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 13:35
- 08.05.2026
- 23962