Будзе гушкаць музыка Манюшкі!

  • 1646
  • Гомельская правда
Поделиться
Адзінаццаты сезон літаратурна-музычных вечарын распачала днямі Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка. І адкрыла сваім шматлікім гасцям цікавыя старонкі лёсу і творчасці славутага славянскага кампазітара Станіслава Манюшкі. Адметна, што яго лічаць сваім не толькі беларусы, але літоўцы і палякі. Маці кампазітара — Лізавета Маджарская, праўнучка Яна Маджарскага, які наладзiў колісь вытворчасць знакамітых слуцкіх паясоў. А нарадзіўся будучы кампазітар у Чэрвеньскім раёне на Міншчыне, вучыўся ў сталічнай гімназіі.С. Манюшка — аўтар 20 опер, каля 400 песень, рамансаў, дуэтаў, прычым і на словы А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча. Сюжэт яго оперы “Галька” прызнаны адным з лепшых у опернай музыцы. У кампазітара было 10 дзяцей, для
Адзінаццаты сезон літаратурна-музычных вечарын распачала днямі Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка. І адкрыла сваім шматлікім гасцям цікавыя старонкі лёсу і творчасці славутага славянскага кампазітара Станіслава Манюшкі. Адметна, што яго лічаць сваім не толькі беларусы, але літоўцы і палякі. Маці кампазітара — Лізавета Маджарская, праўнучка Яна Маджарскага, які наладзiў колісь вытворчасць знакамітых слуцкіх паясоў. А нарадзіўся будучы кампазітар у Чэрвеньскім раёне на Міншчыне, вучыўся ў сталічнай гімназіі.
С. Манюшка — аўтар 20 опер, каля 400 песень, рамансаў, дуэтаў, прычым і на словы А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча. Сюжэт яго оперы “Галька” прызнаны адным з лепшых у опернай музыцы. У кампазітара было 10 дзяцей, для якіх ён выдаў 12 сямейных спеўнікаў, і неаднаразова прызнаваўся, што вывяраў іх на сваёй цешчы. Пра ўсё гэтыя акалічнасці лёсу творцы расказала музыказнаўца Анастасія Сапранкова, выкладчыца дзіцячай музычнай школы № 1 імя П. Чайкоўскага. У чытальнай зале ў гэты вечар гучалі чароўныя музычныя творы Станіслава Манюшкі, акрыленыя любоўю, у выкананні таленавітых выкладчыкаў Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага Вольгі Мацкевіч і Святланы Смалян, а таксама Тамары Емяльянавай з педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей