Удалы “Дэбют”!

  • 1245
  • Гомельская правда
Поделиться
У рэспубліканскім маладзёжным конкурсе “Дэбют” на лепшы літаратурны твор Гомельшчыну адметна прадставілі творцы, якія займаюцца ў школе юнага літаратара (кіраўнік — паэтэса Ніна Шклярава) пры абласным аддзяленні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У намінацыі “Паэзія” першае месца заняла Марыя Маліноўская, другое — Ганна Гарбузава. Дарэчы, добра заявілі пра сябе сваімі паэтычнымі спробамі і Таццяна Луцэвіч, Марыя Захаранка, Алена Андрэйчанка, Лявон Воўк. Трэцяе месца ў намінацыі “Вялікая проза” ў Юрыя Рачынскага, а ў “Малой прозе” адзначана работа Яўгена Малевіча. Дыплома другой ступені за драматургічную спробу ўдастоена Наталля Трызна, а Алена Казімірская пакінула добрае ўражанне сваім творам на дзіцячую тэматыку.Т. КУПРЭВІЧ
У рэспубліканскім маладзёжным конкурсе “Дэбют” на лепшы літаратурны твор Гомельшчыну адметна прадставілі творцы, якія займаюцца ў школе юнага літаратара (кіраўнік — паэтэса Ніна Шклярава) пры абласным аддзяленні грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. У намінацыі “Паэзія” першае месца заняла Марыя Маліноўская, другое — Ганна Гарбузава. Дарэчы, добра заявілі пра сябе сваімі паэтычнымі спробамі і Таццяна Луцэвіч, Марыя Захаранка, Алена Андрэйчанка, Лявон Воўк. Трэцяе месца ў намінацыі “Вялікая проза” ў Юрыя Рачынскага, а ў “Малой прозе” адзначана работа Яўгена Малевіча. Дыплома другой ступені за драматургічную спробу ўдастоена Наталля Трызна, а Алена Казімірская пакінула добрае ўражанне сваім творам на дзіцячую тэматыку.
Т. КУПРЭВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей