Далоні цёплыя зямлі
“Чачэрскі край бярозак белых, блакітных сподкаў азярын…” — гэтыя радкі з верша Міхася Болсуна даюць пейзажнае ўяўленне пра Чачэршчыну, якое развіваюць у сваіх творах і яго сааўтры па кніжцы “Далоні цёплыя зямлі”. Яна выйшла на “Палесдруку” ў Гомелі. Невялікае па памеру выданне (кніга і змяшчаецца на далонях рук) выпраменьвае любоў да сваёй Бацькаўшчыны, гонар за яе слаўнае мінулае, сённяшнія набыткі. І прысвячаецца гэта творчая работа 850-годдзю Чачэрска, 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году роднай зямлі.Пад вокладкай творы 31 аўтара, якія нарадзіліся на Чачэршчыне, шчодрай на таленты. Многія з іх і сёння лёсава звязаны з ёй. Некаторыя друкаваліся ў
“Чачэрскі край бярозак белых, блакітных сподкаў азярын…” — гэтыя радкі з верша Міхася Болсуна даюць пейзажнае ўяўленне пра Чачэршчыну, якое развіваюць у сваіх творах і яго сааўтры па кніжцы “Далоні цёплыя зямлі”. Яна выйшла на “Палесдруку” ў Гомелі. Невялікае па памеру выданне (кніга і змяшчаецца на далонях рук) выпраменьвае любоў да сваёй Бацькаўшчыны, гонар за яе слаўнае мінулае, сённяшнія набыткі. І прысвячаецца гэта творчая работа 850-годдзю Чачэрска, 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году роднай зямлі.
Пад вокладкай творы 31 аўтара, якія нарадзіліся на Чачэршчыне, шчодрай на таленты. Многія з іх і сёння лёсава звязаны з ёй. Некаторыя друкаваліся ў “Гомельскай праўдзе”. Гэта і сам складальнік, член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Болсун, а таксама Леанід Гаўрылаў, Васіль Дружкоў, Галіна Карповіч, Валянціна Пранкевіч, Васіль Карпечанка, Эма Усціновіч, Васіль Клімянкоў, Васіль Патапенка. Некаторых з іх ужо няма з намі, але ж напісанае застаецца:
Мы ў човен сядзем,
плёскатам вясла
Маладзіка разломім палавіну…
— гэта радочкі з верша Леаніда Гаўрылава, ураджэнца вёскі Бердыж. Яго першыя паэтычныя творы друкаваліся ў беларускай перыёдыцы яшчэ ў 1935-м. Выпускнік тагачаснага Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава, ён ў 1940-м быў прызваны ў армію. Механік-вадзіцель танка
Л. Р. Гаўрылаў загінуў у ліпені 1941-га.
Калі будзеце чытаць гэту кнігу, звярніце ўвагу і на вершы Марыны Івановай, Кацярыны Івалгінай, Святланы Марозавай, Міхаіла Новікава.
Кніга “Далоні цёплыя зямлі” адкрывае нам і імёны пачынаючых творцаў, юных сучаснікаў, у якіх ёсць вобразнае ўспрыняцце роднага краю. Прыгожа малюе зімовы, вясновы і летні свой родны Чачэрск Ірына Карнеенка. А Сяргей Карпенка з вёскі Отар прызнаецца:
Но как птицам дорог
Их родной насест,
Так и мне Чечерск мой
Всех дороже мест.
12-гадовая Насця Серыкава сцвярджае: “Все от земли мы, и все мы — от сел…”
Паэтычны зборнік “Далоні цёплыя зямлі” — праект лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Украіны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара Леаніда Сасноўскага, ураджэнца вёскі Палессе, ганаровага грамадзяніна Чачэрска. (Далёка не ўсе ведаюць, што гэты чалавек таксама піша вершы, з’яўляецца аўтарам кнігі “Россыпь чувств”). Дык вось аб’яднаўшыся, “фізік і лірык” стварылі добры падарунак да юбілею Чачэрска.
Т. ВІКТАРАВА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38615
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 13:35
- 08.05.2026
- 31823
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29311
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27322
-
Легенда об аисте
- 13:35
- 08.05.2026
- 26923
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25944
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25170
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24617
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 13:35
- 08.05.2026
- 24082
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 13:35
- 08.05.2026
- 23962