Носьбіт этнічных традыцый

  • 1558
  • Гомельская правда Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
Адметнымі пеўчымі тэмбрамі ўсходняга Палесся, далікатнасцю перадачы эмацыянальна-гукавога строю сямейна-абрадавых песень зачаравалі слухачоў удзельнікі фальклорнага ансамбля Казлоўскага Дома культурна-сацыяльных паслуг. Самадзейныя артысты з Ельскага раёна выступілі падчас правядзення міжнароднага сімпозіума “Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы”.На імя кіраўніцтва раёна на днях атрымана падзяка ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за ўдзел фальклорнага ансамбля з Ельшчыны ў этнаграфічным канцэрце. “Удзельнікі ансамбля з’яўляюцца носьбітамі этнічных традыцый, зберагаюць фальклорныя клады роднага краю, перадаюць песенную спадчыну нашчадкам”, — гаворыцца ў атрыманай падзяцы. М. БЯЛЬКОВІЧ
Адметнымі пеўчымі тэмбрамі ўсходняга Палесся, далікатнасцю перадачы эмацыянальна-гукавога строю сямейна-абрадавых песень зачаравалі слухачоў удзельнікі фальклорнага ансамбля Казлоўскага Дома культурна-сацыяльных паслуг. Самадзейныя артысты з Ельскага раёна выступілі падчас правядзення міжнароднага сімпозіума “Сучаснае музыказнаўства ў сусветнай навуковай прасторы”.
На імя кіраўніцтва раёна на днях атрымана падзяка ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за ўдзел фальклорнага ансамбля з Ельшчыны ў этнаграфічным канцэрце. “Удзельнікі ансамбля з’яўляюцца носьбітамі этнічных традыцый, зберагаюць фальклорныя клады роднага краю, перадаюць песенную спадчыну нашчадкам”, — гаворыцца ў атрыманай падзяцы.

М. БЯЛЬКОВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей