Тураўскі карагод
На свята Юр’я, 6 мая, праводзіцца абрад “Карагод” у вёсцы Пагост, што каля Турава. Яго асноўны атрыбут — вялікі, упрыгожаны, як на вяселле, бохан хлеба.
Хлеб пякуць старэйшыя жанчыны вёскі напярэдадні свята Юр’я, паклікаўшы дзяўчынак-падлеткаў, з якімі разам робяць папяровыя кветкі, вяночкі з барвенку. А назаўтра ўпрыгожваюць карагод, нясуць па сялу да поля, дзе пасеяна азімае жыта ці пшаніца. Нясе яго старэйшы паважаны ў вёсцы мужчына — у карагоднай песні яго называюць “ваявода”. На граблі (раней — на крыжавіну) чапляюць зялёны фартух. Праз варотцы з ручніка праходзяць на поле, дзе ў сярэдзіне круга побач з хлебам-карагодам хлопчыкі трымаюць абраз і калядную зорку. Каля кожнай хаты ў вёсцы водзяць такі ж карагод, як і ў полі, бо “дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць, а дзе не бывае, там улягае”. З поля ў вёску нясуць чырвоны фартух, бо жанчыны прынялі ў свой гурт дзяўчат, якія ўпершыню ўдзельнічаюць у абрадзе. У былыя часы з гэтага дня дзяўчаты пачыналі пастаянна насіць фартух (сімвал палавой сталасці).
У 2005 годзе абрад “Карагод” першы ў нашай краіне атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, узяты пад ахову дзяржавы. А сёлета ў Пагосце ўстаноўлены ў гонар абраду арыгінальны знак (на здымку).
Рэгіна ГАМЗОВІЧ,
куратар абраду “Карагод”
Реклама
Другие статьи раздела
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 16:15
- 09.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 16:15
- 09.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 16:15
- 09.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 16:15
- 09.05.2026
- 23964



