Неспрыяльны дзень

  • 1379
  • Гомельская правда Міхась СЛІВА
Поделиться
ГумарэскаМы ў газеце завялі рубрыку, дзе сталі змяшчаць інфармацыю пра тое, якія дні неспрыяльныя для здароўя. Гэта спадабалася чытачам. І мы радаваліся, што прыносім карысць людзям.Сёння ж з раніцы пазваніла незнаёмая жанчына:— Вы прымушаеце мяне хвалявацца! Я буду скардзіцца!— А што здарылася?— Я не атрымала газету і не ведаю, які сёння дзень: спрыяльны ці неспрыяльны. Сяджу і пакутую, думаю, прымаць лякарства ці не…— Прабачце, але ў тым, што вы не атрымалі газету, рэдакцыя не вінаватая, — гаворым мы жанчыне. — Спытайце на пошце. А якое ў вас самаадчуванне?— Ды добрае…— Ну дык радуйцеся жыццю, займайцеся справамі. Праз некаторы час пазваніў
Гумарэска
Мы ў газеце завялі рубрыку, дзе сталі змяшчаць інфармацыю пра тое, якія дні неспрыяльныя для здароўя. Гэта спадабалася чытачам. І мы радаваліся, што прыносім карысць людзям.
Сёння ж з раніцы пазваніла незнаёмая жанчына:
— Вы прымушаеце мяне хвалявацца! Я буду скардзіцца!
— А што здарылася?
— Я не атрымала газету і не ведаю, які сёння дзень: спрыяльны ці неспрыяльны. Сяджу і пакутую, думаю, прымаць лякарства ці не…
— Прабачце, але ў тым, што вы не атрымалі газету, рэдакцыя не вінаватая, — гаворым мы жанчыне. — Спытайце на пошце. А якое ў вас самаадчуванне?
— Ды добрае…
— Ну дык радуйцеся жыццю, займайцеся справамі.
Праз некаторы час пазваніў нейкі дзядок. Як завуць, не сказаў. У яго — свая скарга:
—  Вы няпраўду пішаце!
— Чаму? — запыталіся мы.
— Вы напісалі, што сёння неспрыяльны дзень, а ў мяне цудоўнае самаадчуванне!
— Дык скажыце “слава Богу!” ды адпачывайце на здароўе!
— Як жа так: вы пішаце адно, а атрымліваецца другое! І наогул, адкуль вы ведаеце, што пішаце?
— Весткі наконт прагнозаў ёсць у Інтэрнеце…
— Што мне ваш Інтэрнет! Вы праўду пішыце! Калі дзень неспрыяльны, то чаму я гэтага не адчуваю?
— Таму што гэта ўплывае толькі на метэазалежных людзей…
— Але ж я таксама чытаю вашу газету! Буду скардзіцца!
— Вось і пацвердзіўся наш прагноз, — з горкай усмешкай сказаў галоўны рэдактар. — Дзень сапраўды неспрыяльны, ва ўсялякім разе для нас.
Міхась СЛІВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей