Ой, тонка, звонка белы кужаль праду

  • 2663
  • Гомельская правда
Поделиться
Цікавае і захапляльнае падарожжа ў свет народнай мудрасці і творчасці, крыніцы звычаяў і абрадаў адбылося ў вёсцы Рудня Марымонава Гомельскага раёна. Тут прайшло свята “Піліпаўскія вечары”. Як і калісьці, дзяўчаты і жанчыны сабраліся ў хаце на Піліпаўку, каб пад агеньчык прасці кудзелю і ціхенька спяваць.З 28 лістапада па 7 студзеня праваслаўнай царквой адзначаецца шасцітыднёвы Калядны пост, які ў народзе празвалі Піліпаўскім, або Піліпаўка ў гонар святога апостала Піліпа. У карагодзе сялянскіх спраў на першае месца гэтымі доўгімі зімнімі вечарамі выходзіла апрацоўка льну, з якога сучылі і пралі ніткі. Казалі: што ў Піліпаўку спрадзём, то ў Вялікі пост сатчом. Але вось
_IMG_9841Цікавае і захапляльнае падарожжа ў свет народнай мудрасці і творчасці, крыніцы звычаяў і абрадаў адбылося ў вёсцы Рудня Марымонава Гомельскага раёна. Тут прайшло свята “Піліпаўскія вечары”. Як і калісьці, дзяўчаты і жанчыны сабраліся ў хаце на Піліпаўку, каб пад агеньчык прасці кудзелю і ціхенька спяваць.
З 28 лістапада па 7 студзеня праваслаўнай царквой адзначаецца шасцітыднёвы Калядны пост, які ў народзе празвалі Піліпаўскім, або Піліпаўка ў гонар святога апостала Піліпа. У карагодзе сялянскіх спраў на першае месца гэтымі доўгімі зімнімі вечарамі выходзіла апрацоўка льну, з якога сучылі і пралі ніткі. Казалі: што ў Піліпаўку спрадзём, то ў Вялікі пост сатчом.
Але вось у хату, дзе сабраліся жанчыны, гуртам увальваюцца хлопцы. Дзецюкі падсаджваюцца да дзяўчат. Пачынаюцца жарты, размовы. А потым ладзяць сумесную вячэру, на якую запрашаюць музыканта з Новай Гуты.
Свята ў Рудні Марымонавай было арганізавана з дапамогай цэнтральнай раённай і сельскай бібліятэк, таварыства імя Е. Р. Раманава на чале з Уладзімірам Александронцам.
Алег БЕЛАВУСАЎ
Фота аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей