МЯСЦІНЫ яго непаўторнай вясны
89 гадоў таму назад на гомельскай зямлі нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін. І ўсе мы, землякі і чытачы яго твораў, з нязменнай цеплынёй і павагай згадваем народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій, акадэміка, актыўнага грамадскага дзеяча. Яго мудрыя, жыццёвыя кнігі дапамагаюць у самыя складаныя хвіліны жыцця, з’яўляюцца духоўнымі арыенцірамі.Цудоўны падарунак да чарговага дня нараджэння пісьменніка падрыхтавалі навучэнцы гомельскай гімназіі № 10 пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сяргея Уладзіміравіча Несцяровіча. У сваім літаратурна-крытычным нарысе паводле аўтабіяграфічных твораў “Слаўся, Марыя!”, Непаўторная вясна”, рамана “Сэрца на далоні”, дзённікаў і мемуараў яны даследуюць шамякінскія мясціны ў нашым абласным цэнтры. Прынамсі, рабятам удалося ўстанавіць,
89 гадоў таму назад на гомельскай зямлі нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін. І ўсе мы, землякі і чытачы яго твораў, з нязменнай цеплынёй і павагай згадваем народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій, акадэміка, актыўнага грамадскага дзеяча. Яго мудрыя, жыццёвыя кнігі дапамагаюць у самыя складаныя хвіліны жыцця, з’яўляюцца духоўнымі арыенцірамі.Цудоўны падарунак да чарговага дня нараджэння пісьменніка падрыхтавалі навучэнцы гомельскай гімназіі № 10 пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сяргея Уладзіміравіча Несцяровіча. У сваім літаратурна-крытычным нарысе паводле аўтабіяграфічных твораў “Слаўся, Марыя!”, Непаўторная вясна”, рамана “Сэрца на далоні”, дзённікаў і мемуараў яны даследуюць шамякінскія мясціны ў нашым абласным цэнтры.
Прынамсі, рабятам удалося ўстанавіць, што тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, у якім з 1936 па 1940 год вучыўся Іван Шамякін, падпарадкоўваўся наркому мясцовай прамысловасці і знаходзіўся на вуліцы Ветранай, 46. У час вайны гэты будынак быў зруйнаваны. Гімназісты зрабілі здымкі, зафіксавалі месца размяшчэння тагачаснага тэхнікума. Зараз гэта вуліца імя Гагарына.
Сустрэліся рабяты ў Гомелі і са стрыечнай сястрой Марыі Кротавай (жонкі пісьменніка). Ганна Міхайлаўна Кулікова (Яндоўская), 1920 года нараджэння, згадала ім пра сваю сястру, сустрэчы з сям’ёй Шамякіных.
Творчая работа гімназістаў адзначана дыпломам другой ступені на “Мележаўскіх чытаннях”, якія праходзілі напрыканцы мінулага года. Высока адзначана творчасць юных гамяльчан і навукоўцамі ГДУ імя Ф. Скарыны.
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 20:26
- 09.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 20:26
- 09.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 20:26
- 09.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 20:26
- 09.05.2026
- 23964



