“Вечны вучань” Макарцоў

  • 3073
  • Гомельская правда Н. АЛЯКСАНДРАВА
Поделиться
Больш за тры дзесяцігоддзі назад у Гомелі з’явіўся першы ў Беларусі фальклорны тэатр “Жалейка”, артысты якога далі сцэнічнае жыццё творам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка. Стваральнікам самадзейнага тэатра, які хутка перарос гэтыя рамкі, быў рэжысёр Мікола Макарцоў. З таго часу ён паставіў шмат рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых свят, сярод якіх былі Дні беларускага пісьменства ў шэрагу старажытных беларускіх гарадоў, Купалле ў Тураве, 500-годдзе Мірскага зам­ка, фестываль “Гасціны ў Галубка”. Даследчык народнай тэатральнай культуры, фалькларыст, пісьменнік, паэт, артыст, а яшчэ крышачку рамантык і філосаф — такія характарыстыкі даюць Макарцову ўсе, хто з ім перасякаўся па жыцці. Рэжысёрскі і збіральніцка-даследчы дар
Больш за тры дзесяцігоддзі назад у Гомелі з’явіўся першы ў Беларусі фальклорны тэатр “Жалейка”, артысты якога далі сцэнічнае жыццё творам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка. Стваральнікам самадзейнага тэатра, які хутка перарос гэтыя рамкі, быў рэжысёр Мікола Макарцоў. З таго часу ён паставіў шмат рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых свят, сярод якіх былі Дні беларускага пісьменства ў шэрагу старажытных беларускіх гарадоў, Купалле ў Тураве, 500-годдзе Мірскага зам­ка, фестываль “Гасціны ў Галубка”. Даследчык народнай тэатральнай культуры, фалькларыст, пісьменнік, паэт, артыст, а яшчэ крышачку рамантык і філосаф — такія характарыстыкі даюць Макарцову ўсе, хто з ім перасякаўся па жыцці.
Рэжысёрскі і збіральніцка-даследчы дар Міколы Фёдаравіча выліўся ўжо не ў адну цікавую кніжку. Нядаўна ўбачыла свет чарговая — “Тэатр мой — Беларусь святочная”, якая выйшла ў гомельскім выдавецтве “Барк”. Кніга аб’яднала пад сваёй вокладкай сцэнарыі народных і літаратурных свят, беларускіх вячорак, а таксама рэжысёрскія нататкі і вершы. Вёскі Курыцічы і Бяланавічы Петрыкаўскага, Маркавічы Гомельскага, Буразь Жыткавіцкага раёнаў — вось толькі некалькі адрасоў на Гомельшчыне, дзе рэжысёр рэалізаваў свой талент пастаноў­шчыка, аб чым згадаў у нататках. А яшчэ былі Траецкае ігрышча, Беларускае вяселле, Юр’еўскае ігрышча, кірмашовыя дзеі, “Горад майстроў” у Гомелі, свята палескага фальклору ў Мазыры...
Асаблівую цікавасць выклікаюць прыведзеныя ў кнізе ін­сцэніроўкі Макарцова па вершах Максіма Багдановіча, па матывах твораў Купалы “Курган”, “Бандароўна”, “Паўлінка” і “Прымакі”, літаратурная кампазіцыя, прысвечаная паэту Паўлюку Багрыму. Пастаноўшчыкам, якія будуць брацца за прапанаваныя сцэнарыі, аўтар раіць больш смела прыцягваць мясцовы матэрыял, не баяцца выкарыстоўваць імправізацыю. Мікола Макарцоў перакананы: абыякавых на свяце не павінна быць, як не павінна быць падзелу на “гледачоў” і “артыстаў”: тут усе паўнапраўныя ўдзельнікі і адначасова імправізатары. А яшчэ, як ён піша, “рэжысёр масавых прадстаўленняў павінен мець тонкую інтуіцыю мастака, каб зманціраваць рознажанравы матэрыял, спалучыць яго ў адно цэлае”.
У дачыненні да кнігі “Тэатр мой — Беларусь святочная” можна сказаць: рознажанравы матэрыял у ёй успрымаецца як адзінае цэлае, тут усё арганічна і ўсё да месца. А завяршыць гэту невялічкую рэцэнзію хацелася б вершам  Макарцова “Вечны вучань”:
Вінцэнт, Буйніцкі, Галубок...
Імёны свецяць мне здалёк
На тэатральным небасхіле.
Зярняты кожны з іх пакінуў
На ніве нашай Беларусі.
Сваяцтвам з імі ганаруся —
Я ў іх вучыўся і вучуся.
Н. АЛЯКСАНДРАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей