У Хойнікі, праз хвойнікі
17-е па ліку свята Дня беларускага пісьменства сёлета пройдзе 4 — 5 верасня ў Хойніках. Да гэтага гарадка на поўдні Гомельшчыны, малай радзімы класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, празаіка Барыса Сачанкі, паэтаў Міколы Мятліцкага і Алы Канапелькі, ехаць даводзіцца і сапраўды праз маляўнічыя хвойнікі. Відаць, таму і навукоўцы найбольш схільныя да гэтай версіі назвы райцэнтра. У 2012 годзе ён адзначыць сваё 500-годдзе.У Хойніцкім райвыканкаме прай-шло першае пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Патупчыка. У ім удзельнічалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка, старшыня Хойніцкага
17-е па ліку свята Дня беларускага пісьменства сёлета пройдзе 4 — 5 верасня ў Хойніках.
Да гэтага гарадка на поўдні Гомельшчыны, малай радзімы класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, празаіка Барыса Сачанкі, паэтаў Міколы Мятліцкага і Алы Канапелькі, ехаць даводзіцца і сапраўды праз маляўнічыя хвойнікі. Відаць, таму і навукоўцы найбольш схільныя да гэтай версіі назвы райцэнтра. У 2012 годзе ён адзначыць сваё 500-годдзе.
У Хойніцкім райвыканкаме прай-шло першае пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Патупчыка. У ім удзельнічалі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка, старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Бічан, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі.
— Мы сабраліся так рана, у лютым, каб разгледзець усе пытанні, у тым ліку і фінансавыя, — падкрэсліў Уладзімір Патупчык. — Нам імпануюць такія падыходы Гомельскага аблвыканкама. У зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў будзе час, каб падрыхтаваць свята на адпаведным узроўні. Што гэта так і будзе, сумненняў няма. Па свайму каларыту свята ў Хойніках будзе адрознівацца і ад смаргонскага, і ад тураўскага. Наша задача ў тым, каб раскрыць патэнцыял рэгіёна, паказаць культурныя традыцыі, зрабіць усё, каб удзельнікі і госці свята былі задаволены.
Прадстаўнікі аргкамітэта прайшлі па галоўных пляцоўках і аб’ектах, вызначыліся з аб’ёмам работ.
— Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў красавіку 2008 года ў ходзе традыцыйнага візіту ў пацярпелыя раёны наведаў аграгарадок Глінішча, радзіму Івана Мележа, падтрымаў ініцыятыву землякоў пісьменніка аб правядзенні тут свята, — падкрэсліў Аляксандр Якабсон. — Сімвалічна, што яно будзе праходзіць у Хойніцкім раёне, адным з самых пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Гэта для нас, гамяльчан, вельмі важны псіхалагічны фактар.
Старшыня аблвыканкама адзначыў, што гэта і выдатны шанс добраўпарадкаваць Хойнікі сумеснымі намаганнямі.
Аляксандр Бічан абазначыў пазіцыі, па якіх патрабуецца асаблівая дапамога. Да свята трэба рэканструяваць каля 15% гарадскіх будынкаў. На добраўпарадкаванне вуліц неабходны таксама немалыя фінансавыя ўкладанні, каля 12 мільярдаў рублёў. Ён упэўнены, што такія змены ў горадзе станоўча паўплываюць на вырашэнне кадравых праблем раёна.
Немалыя сродкі патрабуюцца і на абнаўленне аб’ектаў гандлю. І ўжо сёння ёсць сэнс нагадаць пра захаванне ў назвах магазінаў, кафэ душы Палесся, не забываць, што Іван Мележ прысвяціў свой раман “Людзі на балоце” бацьку, маці, бацькоўскай зямлі.
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі падкрэсліў, што Дзень беларускага пісьменства — адно з самых значных свят у краіне, яскравае праяўленне дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы беларускай мовы і культуры. Плануецца, што госцем свята будзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Згодна з пратаколам, у аграгарадку Глінішча абновяцца танцавальная і глядзельная залы Цэнтра вольнага часу, будзе пасаджаны сад на 20 гектарах. У Хойніках будуць рэканструяваны гарадскі парк, панская сядзіба, стадыён, гасцініца, РДК, САШ № 1, капітальна адрамантуюць аўтастанцыю, абновяцца фасады будынкаў, асвятленне вуліц. Значна палепшыцца матэрыяльная база арганізацый і ўстаноў. Па папярэдніх падліках на падрыхтоўку і правядзенне Дня беларускага пісьменства ў Хойніках патрабуецца звыш 80 мільярдаў рублёў.
— На Гомельшчыне адносяцца да ўсяго грунтоўна. І гэта надае ўпэўненасці, што Дзень беларускага пісьменства на Хойнікшчыне пройдзе на высокім узроўні, — падкрэсліў Ула-дзімір Патупчык.
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 16:15
- 09.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 16:15
- 09.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 16:15
- 09.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 16:15
- 09.05.2026
- 23964