“Захаваем мір разам!”

  • 1351
  • Гомельская правда
Поделиться
Абласны дзіцячы конкурс чытальнікаў “Захаваем мір разам!” праведзены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, абласнога аддзялення Беларускага фонду міру і абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Больш за дзевяцьсот школьнікаў прымалі ўдзел у раённых этапах конкурсу ў намінацыях “Паэзія” і “Проза”. Заключны этап прайшоў на базе гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 61.Гучалі ўрыўкі з твораў Івана Мележа, Івана Шамякіна, Барыса Сачанкі, Івана Навуменкі, Міколы Мятліцкага, Анатоля Зэкава, Уладзіміра Гаўрыловіча, Алега Ананнева, Ніны Шкляравай... Журы выбірала самых таленавітых, артыстычных дзяцей, здольных раскрыць мастацкую задуму пісьменніка.У намінацыі “Паэзія” першае, другое і трэцяе месца занялі адпаведна Іван
david_bАбласны дзіцячы конкурс чытальнікаў “Захаваем мір разам!” праведзены абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, абласнога аддзялення Беларускага фонду міру і абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Больш за дзевяцьсот школьнікаў прымалі ўдзел у раённых этапах конкурсу ў намінацыях “Паэзія” і “Проза”. Заключны этап прайшоў на базе гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 61.
Гучалі ўрыўкі з твораў Івана Мележа, Івана Шамякіна, Барыса Сачанкі, Івана Навуменкі, Міколы Мятліцкага, Анатоля Зэкава, Уладзіміра Гаўрыловіча, Алега Ананнева, Ніны Шкляравай... Журы выбірала самых таленавітых, артыстычных дзяцей, здольных раскрыць мастацкую задуму пісьменніка.
У намінацыі “Паэзія” першае, другое і трэцяе месца занялі адпаведна Іван Давыдзенка з Рэчыцкага раённага ліцэя (на здымку), Максім Кучвальскі, вучань САШ № 61 г. Гомеля, Аліна Анікіна, гімназістка з г. Калінкавічы.
У намінацыі “Проза” лепшымі прызнаны вучаніца Прыснянскай САШ Веткаўскага раёна Марыя Гардзіенка, Таццяна Чырэц з Чырвоненскай САШ Жыткавіцкага раёна, Вольга Новікава, вучаніца Лельчыцкай САШ № 2.
Пераможцы адзначаны спецыяльнымі дыпломамі заснавальнікаў конкурсу, а таксама бібліятэчкай кніг.

У. ПРЫАЗЁРНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей