З юбілеем, па-аўцюкоўску!

  • 1293
  • Гомельская правда
Поделиться
Сёння спаўняецца 70 гадоў галоўнаму аўцюкоўцу, нязменнаму старшыні ўсебеларускіх фестываляў народнага гумару на калінкавіцкай зямлі, пісьменніку Уладзіміру Ліпскаму. Яго карані з вёскі Шоўкавічы Рэчыцкага раёна. Аўтар звыш 60 кніг першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод, дапоўніўшы яго асобнымі кнігамі пра самых дарагіх людзей  — маці і бацьку. Уладзімір Сцяпанавіч — старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. Літаратурная і грамадская дзейнасць нашага земляка адзначана міжнароднай прэміяй імя А. Швейцара, расійскай літаратурнай імя А. Грына, а таксама айчыннымі прэміямі імя Я. Маўра і В. Віткі. Творы У. Ліпскага выдаваліся на рускай, украінскай, літоўскай і нямецкай мовах.Шчыра вітаем
Сёння спаўняецца 70 гадоў галоўнаму аўцюкоўцу, нязменнаму старшыні ўсебеларускіх фестываляў народнага гумару на калінкавіцкай зямлі, пісьменніку Уладзіміру Ліпскаму. Яго карані з вёскі Шоўкавічы Рэчыцкага раёна. Аўтар звыш 60 кніг першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод, дапоўніўшы яго асобнымі кнігамі пра самых дарагіх людзей  — маці і бацьку. Уладзімір Сцяпанавіч — старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. Літаратурная і грамадская дзейнасць нашага земляка адзначана міжнароднай прэміяй імя А. Швейцара, расійскай літаратурнай імя А. Грына, а таксама айчыннымі прэміямі імя Я. Маўра і В. Віткі. Творы У. Ліпскага выдаваліся на рускай, украінскай, літоўскай і нямецкай мовах.
Шчыра вітаем з юбілеем, Уладзімір Сцяпанавіч!
Т. ВАЛОДЗІНА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей