Саюз зямлі і неба
Народную традыцыю можна параўнаць са шматвекавым дубам. Як ні б’юць яго маланкі, ні сушаць вятры, і часам здаецца, што засох ён ужо назаўсёды, але ж не — прабіваюцца маладыя парасткі і становіцца ён вышэйшым, аб’ядноўваючы сваёй жыццёвай сілаю зямлю і неба.Кожны год, калі прыязджаеш на абрад ваджэння і пахавання стралы, спадзяешся на мудрасць народную. На тое, што не адрэжуць сябе сваімі ж рукамі ад каранёў, што і ў наступным годзе будзе каму падтрымаць: “Ой, ішла страла ды ўздоўж сяла…” Сёлетні абрад у вёсках Веткаўскага раёна парадаваў вялікай колькасцю моладзі. Якая цікавіцца, хвалюецца аб захаванні, працягу традыцый. Студэнты з Гомеля і
Народную традыцыю можна параўнаць са шматвекавым дубам. Як ні б’юць яго маланкі, ні сушаць вятры, і часам здаецца, што засох ён ужо назаўсёды, але ж не — прабіваюцца маладыя парасткі і становіцца ён вышэйшым, аб’ядноўваючы сваёй жыццёвай сілаю зямлю і неба.Кожны год, калі прыязджаеш на абрад ваджэння і пахавання стралы, спадзяешся на мудрасць народную. На тое, што не адрэжуць сябе сваімі ж рукамі ад каранёў, што і ў наступным годзе будзе каму падтрымаць: “Ой, ішла страла ды ўздоўж сяла…” Сёлетні абрад у вёсках Веткаўскага раёна парадаваў вялікай колькасцю моладзі. Якая цікавіцца, хвалюецца аб захаванні, працягу традыцый. Студэнты з Гомеля і Мінска, фалькларысты з Масквы і Падмаскоўя сабраліся ў Стаўбуне і Неглюбцы — дзесяткі чалавек удзельнічалі ў абрадзе. І ўсё ж каталізатарам свята, яго цэнтрам застаюцца мясцовыя бабулі, многім з якіх і рухацца ўжо цяжка.
Праз два дні пасля правядзення веткаўскага абрада ў Дудутках пад Мінскам праходзіў 2-гі рэспубліканскі конкурс-свята выцінанкі. Сярод яго шматлікіх удзельнікаў, якія займаюцца гэтай традыцыйнай для Беларусі народна-дэкаратыўнай творчасцю, я не знайшоў прадстаўнікоў Гомельшчыны. Не аказалася іх і на 10-м дударскім фестывалі, які адкрыўся там жа. На вялікі жаль, нашы майстры і музыканты па нейкіх вельмі ўважлівых прычынах не змаглі сустрэцца з калегамі па цэху і абмяняцца сваімі напрацоўкамі. І ў гэтай сувязі ўжо па-іншаму ўспрымаюцца словы з песні, якая гучыць у абрадзе “Страла”: “Ой, не ўбі, страла, молайца. Па том молайцу некаму плакаць…”
Вам не здаецца, што гэта пра нас, пра нашу культуру? Аднак толькі нам, беларусам, пад сілу “пахаваць стралу”.
Алег БЕЛАВУСАЎ
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 03:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 03:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 03:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 03:04
- 10.05.2026
- 23964



