Створым новую палескую хроніку

  • 1301
  • Гомельская правда
Поделиться
У Хойніках пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Пятра Кірычэнкі адбылося пасяджэнне абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства. Абмеркавана выкананне пратакола даручэнняў намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Патупчыка. Вялася размова аб аб’ектах сацыяльнай сферы. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бічан праінфармаваў, што работы на самым галоўным з іх — будынку былой панскай сядзібы — праводзяцца па графіку, аднак хвалюе напаўняльнасць залаў экспанатамі. Патрэбна дапамога ў набыцці камплекта музычнай апаратуры, а таксама ў рамонце аб’ектаў сацкультбыту аграгарадка Глінішча, у прыватнасці, Дома-музея беларускага пісьменніка Івана Мележа (на здымку) і мясцовага сельскага Дома культуры. Спонсарскую дапамогу аказала РУП “Беларуснафта”, якое
IMG_0161У Хойніках пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Пятра Кірычэнкі адбылося пасяджэнне абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства.
Абмеркавана выкананне пратакола даручэнняў намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Патупчыка. Вялася размова аб аб’ектах сацыяльнай сферы. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Бічан праінфармаваў, што работы на самым галоўным з іх — будынку былой панскай сядзібы — праводзяцца па графіку, аднак хвалюе напаўняльнасць залаў экспанатамі. Патрэбна дапамога ў набыцці камплекта музычнай апаратуры, а таксама ў рамонце аб’ектаў сацкультбыту аграгарадка Глінішча, у прыватнасці, Дома-музея беларускага пісьменніка Івана Мележа (на здымку) і мясцовага сельскага Дома культуры.
Спонсарскую дапамогу аказала РУП “Беларуснафта”, якое выдзяліла грашовыя сродкі для выдання фальклорна-этнаграфічнага зборніка, прысвечанага культурным традыцыям і народным абрадам Хойніцкага раёна.
У падрыхтоўцы свята могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Добра­ўпарадкаванне Хойнікаў патрабуе вялікіх затрат. Нагадаем, што грашовыя ахвяраванні можна дасылаць на разліковы рахунак 3641430000057 у філіяле № 326 АСБ “Беларусбанк” МФО 151501685, г. Хойнікі, вул. К. Маркса, 4. УНП 400057081. Атрымальнік — Хойніцкі райвыканкам.
На пасяджэнні было таксама паведамлена, што з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам узгоднены маршрут па гарадах і раёнах Беларусі рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, завяршаючы этап якой адбудзецца ў Хойніках 4 верасня.
Клаўдзія БОСАК

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей