Пайсці і вярнуцца

  • 4330
  • Гомельская правда Алена МАРТЫНЕНКА
Поделиться
Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 86 гадоў. Пісьменнік, на маю думку, прывучыў нашага чытача да кніг аб вайне. Пачалі чытаць яго, а потым і іншых беларускіх аўтараў... Па яго творах ведалі і будуць ведаць Беларусь ва ўсім свеце. Яго творчасць, перш за ўсё знакамітыя аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды”, “Пайсці і не вярнуцца”… перакладзены на дзесяткі моў свету. Нягледзячы на тое, што імя Быкава агульнавядомае, не ўсе ведаюць аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка.У пачатку 1944 года Васіль Быкаў быў “пахаваны” ў брацкай магіле пад Кіраваградам. На помніку-абеліску выбіта: “Мл. лейтенант Быков В.
Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 86 гадоў. Пісьменнік, на маю думку, прывучыў нашага чытача да кніг аб вайне. Пачалі чытаць яго, а потым і іншых беларускіх аўтараў... Па яго творах ведалі і будуць ведаць Беларусь ва ўсім свеце. Яго творчасць, перш за ўсё знакамітыя аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды”, “Пайсці і не вярнуцца”… перакладзены на дзесяткі моў свету.
Нягледзячы на тое, што імя Быкава агульнавядомае, не ўсе ведаюць аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка.
У пачатку 1944 года Васіль Быкаў быў “пахаваны” ў брацкай магіле пад Кіраваградам. На помніку-абеліску выбіта: “Мл. лейтенант Быков В. В.”. Маці атрымала пахавальную, але на самой справе ён застаўся жывы і прайшоў усю вайну.
На думку пісьменніка, вайна — гэта экстрэмальны стан грамад­ства, краіны і кожнага чалавека ў ёй. А ў чалавеку ў такім стане хутчэй і больш заўважна праяўляюцца яго галоўныя чалавечыя якасці: сумленнасць, прыстойнасць, адказнасць.
На пытанне, як вы сталі пісьмен­нікам, Быкаў адказваў: “Пісьмен­нікам я нарадзіўся з чытача. Думаю, іншага “нараджэння” пісьменніка няма… Напісаў некалькі апавяданняў і апо­весць. Аповесць аказалася няўдалай. Няўдача была своечасовай: я адразу зразумеў, як не трэба пісаць…”
Васіль Быкаў вельмі любіў маляваць і ўсё жыццё не пакідаў свайго юнацкага захаплення. Некалькі гадоў назад прай­шла выстава “Маляваны дзённік пісьмен­ніка”.
Паводле яго апавяданняў і аповесцей зняты 15 кінафільмаў, пастаўлены музычныя творы: балет “Альпійская балада” (у 1967 годзе на музыку Я. Глебава), опера “Шляхам жыцця” (у 1980-м на музыку Г. Вагнера).
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Васіля Уладзіміравіча Быкава многія лічылі і працягваюць лічыць Апосталам нацыі, Гонарам нацыі, Сумленнем нацыі.
Пайшоў з жыцця таленавіты майстра слова ў 2003 годзе 22 чэрвеня, у дзень, які чорнай датай прайшоў праз усё яго жыццё. Але самае галоўнае, што творы Васіля Быкава працягваюць цікавіць і хваляваць усё новых і новых неабыякавых чытачоў.
Падрыхтавала
Алена МАРТЫНЕНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей