Збярэ гасцей радзіма Мележа

  • 2355
  • Гомельская правда
Поделиться
Адбылося другое пасяджэнне нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў горадзе Хойнікі. Прайшло яно пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Патупчыка. У абмеркаванні пытынняў па арганізацыі мерапрыемства таксама прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.Нагадаем, што ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца 5 верасня 2010 года ў Хойніках, плануецца правесці ў форме тэатралізаванага прадстаўлення па творчасці класіка беларускай прозы Івана Мележа і іншых пісьменнікаў і паэтаў, якія ўзвысілі ў сваіх творах беларускае Палессе. На першым пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята, якое праходзіла ў лютым,
Адбылося другое пасяджэнне нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў горадзе Хойнікі.
Прайшло яно пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Патупчыка. У абмеркаванні пытынняў па арганізацыі мерапрыемства таксама прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.
Нагадаем, што ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца 5 верасня 2010 года ў Хойніках, плануецца правесці ў форме тэатралізаванага прадстаўлення па творчасці класіка беларускай прозы Івана Мележа і іншых пісьменнікаў і паэтаў, якія ўзвысілі ў сваіх творах беларускае Палессе.
На першым пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню свята, якое праходзіла ў лютым, было вызначана правесці рэканструкцыю і бягучы рамонт больш 25 аб’ектаў, у тым ліку праезджай часткі прылеглых да цэнтральнай плошчы і парку вуліц, пешаходных дарожак. Планавалася ўсталяваць некалькі аўтапавільёнаў, уладкаваць аўтастаянкі. Рэканструкцыі падлягаліся таксама сядзіба XIX стагоддзя, гарадскі парк, стадыён, Дом культуры, аддзяленне сувязі, банк і іншыя сацыяльныя аб’екты. У тым ліку і ў вёсцы Глінішча — на малой радзіме Івана Мележа.
Па словах Уладзіміра Патупчыка, нягледзячы на ўжо выкананы вялікі аб’ём работы, зрабіць трэба яшчэ нямала. Сёння Хойнікі змяняюцца на вачах. І няма сумнення, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванню раённага цэнтра будуць рэалізаваны ў поўным аб’ёме і ў тэрмін. У той жа час бюджэтныя сродкі павінны выкарыстоўвацца эфектыўна, адзначыў віцэ-прэм’ер. Для чаго ведам­ствы павінны пераразмеркаваць свае рэсурсы і выканаць задачы, якія перад імі былі пастаўлены. У першую чаргу трэба прывесці ў парадак аб’екты, якія стаяць на іх балансе, і ў якіх знаходзяцца іх структурныя падраздзяленні. “Наша задача — раскрыць патэнцыял гэтага рэгіёна, паказаць культурныя традыцыі мясцовых жыхароў, зрабіць усё, каб удзельнікі і госці свята засталіся задаволенымі”, — падкрэсліў Уладзімір Патупчык.
Па словах Алега Праляскоўскага, зараз у Міністэрстве інфармацыі сумесна з органамі мясцовай улады дапрацоўваецца сцэнарый свята. Асноўныя мерапрыемствы ўжо ўзгоднены. У прыватнасці, у гарадскім парку адбудзецца свята прэсы, у праграме якога кніжна-выставачны павільён, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, прэзентацыя рэспублікан­скіх і рэгіянальных друкаваных СМІ. Па традыцыі будуць арганізаваны творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, прадстаўнікамі выдавецтваў і рэдакцый.
Прадугледжана пасяджэнне круглага стала з удзелам замежных пісьменнікаў, а таксама арганізацыя навукова-практычнай канферэнцыі. Месцам іх правядзення будзе пасёлак Глінішча — радзіма Івана Мележа. Менавіта адсюль па гомельскім Палессі стартуе рэспубліканская навукова-практычная экспедыцыя “Дарога да святынь”. На працягу дня на цэнтральнай сцэне будуць выступаць прафесійныя і аматарскія мастацкія калектывы Гомельскай вобласці, у тым ліку і Хойніцкага раёна. Завершыць святочны дзень канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.
Валянціна ШЛЫКАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей