Духоўнае вымярэнне
8 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі. Сярод узнагароджаных, як мы ўжо паведамлялі, і прадстаўнікі нашай Гомельшчыны.
Прэмія “За духоўнае адраджэнне” прысуджана калектыву абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі “Жывіца”, што ў Чонках пад Гомелем. Тут дапамагаюць дзецям з асаблівасцямі ў развіцці не толькі рознымі працэдурамі, але і любоўю, душэўнасцю. Гэтыя якасці з’яўляюцца візіткай персаналу пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача Людмілы Торцевай. Знамянальна, што ўпершыню высокая ўзнагарода прысуджана медыцынскай установе.
Дырэктар гомельскай гарадской бібліятэкi імя А. I. Герцэна, кіраўнік цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гомеля Таццяна Уласава.
За мінулы год у “Жывіцы” прайшлі рэабілітацыю 4817 пацыентаў, у тым ліку
8 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі. Сярод узнагароджаных, як мы ўжо паведамлялі, і прадстаўнікі нашай Гомельшчыны.
Прэмія “За духоўнае адраджэнне” прысуджана калектыву абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі “Жывіца”, што ў Чонках пад Гомелем. Тут дапамагаюць дзецям з асаблівасцямі ў развіцці не толькі рознымі працэдурамі, але і любоўю, душэўнасцю. Гэтыя якасці з’яўляюцца візіткай персаналу пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача Людмілы Торцевай. Знамянальна, што ўпершыню высокая ўзнагарода прысуджана медыцынскай установе.
Спецыяльнай прэміяй кіраўніка дзяржавы адзначаны абласны музей ваеннай славы, у адкрыцці якога 26 красавіка 2005 года Аляксандр Лукашэнка браў удзел. Прэзідэнт тады падкрэсліў, што “стварэнне рэгіянальных ваенна-гістарычных музеяў, экспазіцый — цудоўны і магутны сродак патрыятычнага выхавання моладзі на прыкладах герояў-землякоў”. За пяцігодку свайго існавання музей (дырэктар Павел Ждановіч) і сапраўды стаў скарбонкай народнай памяці пра мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны. За 2010 год тут пабывалі 45406 чалавек, праведзены 940 экскурсій, 33 культурна-адукацыйныя мерапрыемствы. Сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці выдадзены два зборнікі дакументаў: “Гомельшчына партызанская” і “Гомельская вобласць у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны”.
— Мы захоўваем творчыя традыцыі, развіваем мастацкія школы і адкрываем новыя зоркавыя імёны. Як расліна не можа жыць без святла і цяпла, так і краіна без духоўнасці, без шматграннай творчасці яе грамадзян. Гэта асабліва актуальна ў нашы дні, калі ўпершыню ў гісторыі беларусы пабудавалі сваю дзяржаву, адчулі сябе паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Здаецца, зусім нядаўна справіла наваселле гомельская гарадская бібліятэка імя А. I. Герцэна. Але яе дырэктар, кіраўнік цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гомеля Таццяна Уласава разам з калектывам здолела зрабіць усё неабходнае, каб гэты кніжны дом стаў сапраўдным домам духоўнасці. Тут збіраюцца на свае пасяджэнні краязнаўцы, тут праводзяць літаратурны салон “На Замкавай” літаратары горада, ладзяцца выставы мастакоў, прэс-канферэнцыі, прэзентацыі кніг. Словам, віруе творчае жыццё. І як заслужаная адзнака гэтай паўсядзённай крапатлівай работы — спецыяльная прэмія Прэзідэнта Беларусі.
Шчыра, па-зямляцку віншуем усіх лаўрэатаў і зычым новых творчых здзяйсненняў!
![]() |
![]() |
![]() |
| Дырэктар гомельскай гарадской бібліятэкi імя А. I. Герцэна, кіраўнік цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гомеля Таццяна Уласава. | За мінулы год у “Жывіцы” прайшлі рэабілітацыю 4817 пацыентаў, у тым ліку 738 дзяцей-інвалідаў. Кожны пацыент атрымаў у сярэднім 115 лячэбна-рэабілітацыйных працэдур. | Толькі за мінулы год у музеі ваеннай славы арганізаваны 33 выставы, амаль на 200 прадметаў папоўніўся асноўны фонд музейнага збору. 1 лютага ў шатландскім Абердзіне, горадзе-пабраціме Гомеля, адкрыецца выстава са збору абласнога музея ваеннай славы пад назвай “Гомель: беларускі горад у вайну”. |
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 20:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 20:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 20:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 20:04
- 10.05.2026
- 23964






