Грай, гармонік!
У мінулыя выхадныя ў Ельску было асабліва горача. І вінавата ў гэтым не толькі надвор’е, але і традыцыйны, шосты па ліку, фестываль гарманістаў “Грай, гармонік”. Больш за 200 музыкаў прыехалі ў Ельск з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб паказаць сваё майстэрства і павучыцца ў таварышаў па цэху. Акрамя конкурсу ў гарадскім скверы былі арганізаваны “ельскія падвор’і”, дзе самі ўдзельнікі фестывалю прапаноўвалі смачныя стравы. Тут ужо рабілася асабліва горача ад ельскай гасціннасці. На алеі мастакоў і майстроў можна было набыць вырабы народных умельцаў і рамеснікаў, паглядзець, як гэта робіцца. Куды ні глянь — усюды радасць і палескі каларыт, які не перадаць
У мінулыя выхадныя ў Ельску было асабліва горача. І вінавата ў гэтым не толькі надвор’е, але і традыцыйны, шосты па ліку, фестываль гарманістаў “Грай, гармонік”. Больш за 200 музыкаў прыехалі ў Ельск з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб паказаць сваё майстэрства і павучыцца ў таварышаў па цэху. Акрамя конкурсу ў гарадскім скверы былі арганізаваны “ельскія падвор’і”, дзе самі ўдзельнікі фестывалю прапаноўвалі смачныя стравы. Тут ужо рабілася асабліва горача ад ельскай гасціннасці. На алеі мастакоў і майстроў можна было набыць вырабы народных умельцаў і рамеснікаў, паглядзець, як гэта робіцца. Куды ні глянь — усюды радасць і палескі каларыт, які не перадаць словамі, а толькі гукамі гармоніка.
Але конкурс ёсць конкурс, і ў ім павінны быць пераможцы. У намінацыі “Саліст-гарманіст” першае месца заваяваў Валерый Канопліч з Ельска, сярод ансамбляў гарманістаў перамог калектыў Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра (Ельскі раён), сярод выканаўцаў прыпевак перамагла Наталля Прус з Мазырскага раёна. Гран-пры — у Марыны Шчарбаковай, дырэктара Млынокскага культурна-спартыўнага цэнтра (зноў Ельскі раён). Яна зачаравала журы не толькі цудоўным выкананнем прыпевак, але і акцёрскім майстэрствам.
Дзякуючы намаганням усіх жыхароў Ельска атрымалася сапраўднае свята народнай творчасці, а што асабліва прыемна, удзельнічала ў ім і моладзь.
Фестывалю быць!
Вячаслаў СУХАДОЛЬСКІ
Фота аўтара
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 03:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 03:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 03:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 03:04
- 10.05.2026
- 23964



