Карагод абрадаў
Народныя абрады, традыцыі. Колькі ў іх жыццёвай мудрасці, прывабнага хараства, патаемнасці! Да гэтага часу многія з іх свята захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне, асабліва ў вёсках. З ініцыятывай сабраць і паказаць усе абрады, якія існуюць на Кармяншчыне, выступілі раённы Савет дэпутатаў і аддзел культуры райвыканкама. У парку культуры і адпачынку гарадскога пасёлка раскінуліся падвор’і з багата накрытымі сталамі, упрыгожанымі саматканымі дыванамі, вышыўкамі, вырабамі народных умельцаў. Жыхары і госці Кармы змаглі блізка пазнаёміцца з абрадамі “Заручыны”, “Вяселле”, “Адведкі”, “Хрысціны”, “Да цешчы — на бліны”, “Вячоркі”, “Провады ў армію” і многімі іншымі. Як сапраўдныя акцёры, выконвалі свае ролі ў кожным
Народныя абрады, традыцыі. Колькі ў іх жыццёвай мудрасці, прывабнага хараства, патаемнасці! Да гэтага часу многія з іх свята захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне, асабліва ў вёсках. З ініцыятывай сабраць і паказаць усе абрады, якія існуюць на Кармяншчыне, выступілі раённы Савет дэпутатаў і аддзел культуры райвыканкама.
У парку культуры і адпачынку гарадскога пасёлка раскінуліся падвор’і з багата накрытымі сталамі, упрыгожанымі саматканымі дыванамі, вышыўкамі, вырабамі народных умельцаў. Жыхары і госці Кармы змаглі блізка пазнаёміцца з абрадамі “Заручыны”, “Вяселле”, “Адведкі”, “Хрысціны”, “Да цешчы — на бліны”, “Вячоркі”, “Провады ў армію” і многімі іншымі. Як сапраўдныя акцёры, выконвалі свае ролі ў кожным з абрадаў старшыні сельскіх Саветаў раёна, старэйшыны сельскіх населеных пунктаў, супрацоўнікі клубаў, дамоў культуры.
Журы, якое ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Прытычанка, было вельмі цяжка вызначыць пераможцу. Ім стаў Стараградскі сельскі Савет, другое месца ў Літвінавіцкага, трэцяе падзялілі паміж сабой Лужкоўскі і Баравабудскі сельскія Саветы. Дыпломы ўручыў старшыня райвыканкама Іван Навуменка.
Віктар ІЛЬЮШЧАНКА
Фота аўтара
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 10:53
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 10:53
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 10:53
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 10:53
- 10.05.2026
- 23964



