Конкурс чытальнікаў мастацкіх твораў пройдзе ў Гомелі

  • 1763
  • 12:34
  • 06.04.2016
  • Гомельская правда
Поделиться
8 красавіка ў Доме прафсаюзаў адбудзецца абласны конкурс чытальнікаў мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў “Захаваем свет разам”. Удзел у ім прымуць 70 школьнікаў ва ўзросце 12-17 гадоў, пераможцы раённых этапаў конкурсу.
Дэкламатары-школьнікі прачытаюць творы беларускіх пісьменнікаў
8 красавіка ў Доме прафсаюзаў адбудзецца абласны конкурс чытальнікаў мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў “Захаваем свет разам”. Удзел у ім прымуць 70 школьнікаў ва ўзросце 12-17 гадоў, пераможцы раённых этапаў конкурсу.
Як паведамілі ў абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, конкурс заснаваны з 2008 года, праводзіцца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Сёлета ен прысвечаны Году культуры і праводзіцца па тэматыцы “Мой любы край — Гомельшчына”. Фіналісты конкурсу будуць супернічаць яшчэ паміж сабой у верасні ў Рагачове, яны стануць удзельнікамі X міжнароднага фестывалю “Славянскія літаратурныя дажынкі-2016”, які пройдзе ў рамках Дзён беларускага пісьменства. Уладальнік гран-пры атрымае ўзнагароды на галоўнай літаратурнай пляцоўцы свята.
Пачатак конкурсу ў 11.00.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей