У Гомелi хутка адкрыецца Старая вежа
Заказчык і генеральны падрадчык работ па будаўніцтве гэтага комплексу, яго ўласнік — таварыства з абмежаванай адказнасцю “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту”. Комплекс складаецца са старой воданапорнай вежы і новай трохпавярховай прыбудовы. Ён размясціўся на невялікай пляцоўцы ў 10 сотак. З некалькіх праектаў выбралі той, які найбольш адпавядаў стылю вежы.

Воданапорная вежа была ўзведзена ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Пасля таго як перастала выконваць функцыі водазабеспячэння пэўнай часткі горада вадой, доўгі час ніяк не выкарыстоўвалася. Яна чакала свайго гаспадара, і ён знайшоўся. У 2007 годзе вежу набыло ТАА “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту”. Тады ў першую чаргу зрабілі новы дах, паставілі вокны. Да ўзвядзення трохпавярховай прыбудовы прыступілі ў сярэдзіне 2011 года. Усю работу праводзілі за кошт сродкаў, заробленых таварыствам і яго ж сіламі. Як адзначыў дырэктар цэнтра Вадзім Кернажыцкі, амаль усе будаўнічыя матэрыялы беларускія. Перавагу аддавалі менавіта айчыннай прадукцыі.
У чытачоў “Гомельскай праўды” ёсць магчымасць да афіцыйнага адкрыцця комплексу пазнаёміцца са “Старой вежай”, здзейсніць віртуальную экскурсію. Заезд да “Старой вежы” і выезд ажыццяўляецца з боку вуліцы Новапалескай. Прылягаючая да комплексу тэрыторыя добраўпарадкавана, пасаджаны маладыя дрэўцы. На стаянцы можа размясціцца каля 20 легкавых аўтамабіляў.

Галоўны ўваход у комплекс праз вежу. На першым паверсе прыбудовы размясціліся кухня і кафэ на 45 пасадачных месцаў. На другім паверсе вежы знаходзіцца танцавальная зала. Па словах Вадзіма Кернажыцкага, яна незвычайная: вышыня ад падлогі да столі складае больш за 15 метраў. Над танцавальнай пляцоўкай ёсць балкончыкі. Дарэчы, у вежы вельмі добрая акустыка.

На другім паверсе прыбудовы знаходзяцца яшчэ адна танцавальная зала і рэстаран. Цікава, што калі ў кожнай з танцзалаў будзе гучаць розная музыка, яна не перашкодзіць адна адной. Такі эфект дасягнуты за кошт таўшчыні сцен вежы і дзвярэй, якія не прапускаюць гук.
Трэці паверх прыбудовы аддалі пад бар, більярд і караоке. Нягледзячы на тое, што прыбудова трохпавярховая, ёсць тут яшчэ адно цікавае і, дарэчы, адзінае ў Гомелі месца для адпачынку — паміж небам і зямлёй. Гэта эксплуатуемы дах. Праўда, адпачываць тут можна пераважна летам невялікай кампаніяй, так патрабуе тэхніка бяспекі.

— Пры ўнутранай рэканструкцыі вежы мы імкнуліся максімальна захаваць яе аўтэнтычны выгляд, — падкрэсліў вядучы інжынер па інвестыцыях Гомельскага цэнтра будаўніцтва і рамонту Валерый Сакалоў. — У сценах прарэзана некалькі дзвярэй і зроблена адно столевае перакрыццё для стварэння першага і другога паверхаў, а знешні выгляд захаваны цалкам.






Неаднаразова даводзілася чуць ад некаторых гамяльчукоў, што гэтую і іншыя вежы ў абласным цэнтры неабходна “ажывіць” — размаляваць. Добра, што гэтага не адбылося. Гомельскія воданапорныя вежы захаваліся ў вельмі добрым тэхнічным стане, гэта своеасаблівыя помнікі інжынернай думкі. Няхай яны чымсьці падобны адна на адну, але майстры-муляры зрабілі іх прывабнымі для чалавечага вока.
Спадзяемся, што комплекс “Старая вежа” чакае доўгае жыццё.

Няма ў ім ні шыку, ні пампезнасці, але ёсць нейкая загадкавасць і хараство.
Реклама
Другие статьи раздела
-
Роспись и декор банок и бутылок
- 17:35
- 17.03.2014
- 47294
-
Корреспондент «ГП» побывал в институте «Гомельпроект» и узнал, как архитекторы видят наш областной центр в будущем
- 22:48
- 11.05.2026
- 30715
-
Прямая линия: "Чем старше, тем больнее"
- 22:48
- 11.05.2026
- 19451
-
БМЗ выпустил корпоративный календарь на 2014 год (+фото)
- 22:48
- 11.05.2026
- 17251
-
Возвращение честного имени
- 22:48
- 11.05.2026
- 14842
-
В Гомеле открылся универсальный спортивный зал игровых видов спорта (+фото)
- 22:48
- 11.05.2026
- 12678
-
В Гомеле открылась новая детская поликлиника (фото, видео)
- 22:48
- 11.05.2026
- 12418
-
Признание в любви и фотосессия в подарок
- 22:48
- 11.05.2026
- 12128
-
ОЧень УМЕЛЫЕ РУЧКИ: Делаем новогодние игрушки (фото)
- 22:48
- 11.05.2026
- 11687
-
Председателем областного Совета депутатов избран Олег Борисенко
- 22:48
- 11.05.2026
- 11560



