Еўрасаюз падтрымаў рагачоўскі праект

  • 2280
  • Гомельская правда Міхась КАВАЛЁЎ
Поделиться
Рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў і прыцягненнем міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сацыяльна-культурную сферу рагачоўцы займаюцца з 2009 года, актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Першая ініцыятыва аддзела культуры райвыканкама была звязана са стварэннем экамузея “Беларуская лялька” на базе Стрэнькаўскага раённага цэнтра рамёстваў у межах сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Атрыманыя сродкі, а гэта больш за 16 мільёнаў рублёў, былі выкарыстаны на набыццё мэблі, сыравіны, абсталявання для цэнтра рамёстваў. Узрасла турыстычная прыцягальнасць вёскі Стрэнькі, дзе працуе адзіны ў Беларусі экамузей засцерагальных лялек. Другая ініцыятыва — “Стрэнькаўскія дзяўчаты” дазволіла вырабіць новыя касцюмы для творчага

Рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў і прыцягненнем міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сацыяльна-культурную сферу рагачоўцы займаюцца з 2009 года, актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Першая ініцыятыва аддзела культуры райвыканкама была звязана са стварэннем экамузея “Беларуская лялька” на базе Стрэнькаўскага раённага цэнтра рамёстваў у межах сумеснага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Атрыманыя сродкі, а гэта больш за 16 мільёнаў рублёў, былі выкарыстаны на набыццё мэблі, сыравіны, абсталявання для цэнтра рамёстваў. Узрасла турыстычная прыцягальнасць вёскі Стрэнькі, дзе працуе адзіны ў Беларусі экамузей засцерагальных лялек. Другая ініцыятыва — “Стрэнькаўскія дзяўчаты” дазволіла вырабіць новыя касцюмы для творчага калектыву Стрэнькаўскага сельскага Дома культуры, без выступлення якога не праходзіць ні адно культурна-масавае мерапрыемства на гэтай тэрыторыі. У 2011 годзе рагачоўцы выйгралі максімальны грант — 7000 умоўных адзінак — па праграме “Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылю”, якую фінансавала ААН пры падтрымцы МАГАТЭ. Ініцыятыва аддзела культуры “Зрабі крок насустрач мастацтву” была звязана з адкрыццём у Рагачове выставачнай залы. За сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі было набыта абсталяванне для выставачнай залы: камп’ютар, ноўтбук, мультымедыйны праектар, акустычная сістэма, мэбля. Акрамя гэтага, праграма дала магчымасць адкрыць два інфармацыйна-камунікацыйных цэнтры ў пасёлках Ільіч і Беліцк. Удзел у пералічаных невялікіх праектах узбагаціў вопытам і даў магчымасць выкарыстаць атрыманыя навыкі ў вялікім конкурсе, які ў 2012 годзе быў аб’яўлены Еўрапейскім саюзам для мясцовых органаў улады. — У рамках гэтага конкурсу мы распрацавалі праект “Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскага насельніцтва “Свет інфармацыі, культуры і творчасці — для ўсіх”, — расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Зайцаў. — Гэта першы праект мясцовых органаў улады, падтрыманы Еўрапейскім саюзам. Гэта падкрэсліла і кіраўнік прадстаўніцтва ЕС — Майра Мора, якая прысутнічала на прэзентацыі праекта ў Ціхініцкім цэнтры культуры і адпачынку ў маі гэтага года. У першыя тры месяцы было закуплена абсталяванне, апаратура, транспартны сродак. Праведзена анкетаванне сярод прадстаўнікоў 19 аддаленых і маланаселеных вёсак Курганскага, Забалацкага, Побалаўскага, Азяранскага, Званецкага, Балатнянскага і Доўскага сельсаветаў. Атрыманая інфармацыя дазволіць вызначыць ступень інфармаванасці сельскіх жыхароў, канкрэтызаваць план мерапрыемстваў і падрыхтаваць рэкамендацыі па вырашэнні праблем вяскоўцаў. На сёння па гэтаму праекту асвоена больш за 1 мільярд 123 мільёны рублёў. Акрамя гэтага, сёлета аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выйграў адукацыйны міні-грант у межах рэалізацыі праекта “Жывая гісторыя майго краю”, які фінансуе ФРГ. Праект называецца “Скарбы Збароўскай зямлі” і накіраваны на развіццё турыстычнай прыцягальнасці вёскі Збароў, якая мае шэраг прыродных і гістарычных асаблівасцей. Яшчэ адзін праект — экалагічнай накіраванасці — таксама выйгралі рагачоўцы ў 2013 го­дзе. Сродкі будуць накіраваны на добраўпарадкаванне помніка мясцовага значэння — Кісцянёўскага парку, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей