Вынікі дзясятага абласнога конкурсу мастацкай творчасці падведзены ўчора ў Гомелі (фота, відэа)

  • 2577
Поделиться
У тым, што таленавітаму артысту не перашкаджаюць нават фізічныя недахопы, пераканаліся гледачы заключнага гала-канцэрта фестывалю «Вясёлкавы карагод». Вынікі дзясятага абласнога конкурсу мастацкай творчасці падведзены ўчора ў Гомелі. Адметнасць гэтага фестывалю ў тым, што яго ўдзельнікі — дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы інтэрнатных устаноў. У гэты раз юныя таленты прадставілі 45 адметных нумароў з яскравым нацыянальным каларытам. На сцэну абласнога дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі паднялося звыш 300 выканаўцаў. Сярод іх Уладзіслаў Дашкевіч з Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Хлопчык эмацыянальна праспяваў беларускую народную песню «Грачанікі». Эстрадна-цыркавы нумар «Клаўнада» падрыхтавалі разам валанцёры, навучэнцы і педагогі Гомельскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі. Узняла настрой харэаграфічная кампазіцыя «Гармонікі» ў выкананні танцораў з Рэчыцкай школы-інтэрната для дзяцей
У тым, што таленавітаму артысту не перашкаджаюць нават фізічныя недахопы, пераканаліся гледачы заключнага гала-канцэрта фестывалю «Вясёлкавы карагод». Вынікі дзясятага абласнога конкурсу мастацкай творчасці падведзены ўчора ў Гомелі. Адметнасць гэтага фестывалю ў тым, што яго ўдзельнікі — дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы інтэрнатных устаноў. У гэты раз юныя таленты прадставілі 45 адметных нумароў з яскравым нацыянальным каларытам. На сцэну абласнога дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі паднялося звыш 300 выканаўцаў. Сярод іх Уладзіслаў Дашкевіч з Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Хлопчык эмацыянальна праспяваў беларускую народную песню «Грачанікі». Эстрадна-цыркавы нумар «Клаўнада» падрыхтавалі разам валанцёры, навучэнцы і педагогі Гомельскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі. Узняла настрой харэаграфічная кампазіцыя «Гармонікі» ў выкананні танцораў з Рэчыцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Творчасць асаблівых артыстаў ацэньвала рэспубліканскае журы на чале з Антанінай Змушко — начальнікам аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. На перапынку госці і ўдзельнікі мерапрыемства з захапленнем разглядалі экспазіцыі творчых вырабаў, выкананых у разнастайных тэхніках. Бязмежную фантазію праявілі юныя майстры з абмежаванымі магчымасцямі і навучэнцы дзіцячага дома. Фестываль «Вясёлкавы карагод» праводзіцца раз у тры гады, адзначыла начальнік аддзела аховы дзяцінства ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Алена Валашыненка. Творчы конкурс — сапраўднае свята і добрая магчымасць для дзяцей, пазбаўленых сям’і, і тых, хто мае асаблівасці фізічнага развіцця, праявіць талент, выйсці за межы свайго інтэрната і раёна. На фестывалі ніхто з удзельнікаў не застаўся ў пройгрышы. Тыя, хто трапіў у фінал, — ужо сталі пераможцамі. А лепшыя з лепшых прымуць удзел у творчай змене ў дзіцячым аздараў­ленчым цэнтры «Зубраня».

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей