Выйшла ў свет кніга “Гомельскае Палессе i Падняпроўе”
У выдавецтве “Вышэйшая школа” выйшла ў свет кніга “Гомельскае Палессе i Падняпроўе”, якая завяршае шасцітомнае выданне “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.
Заключны том, як і папярэднія, складаецца з дзвюх кніг. Першая грунтуецца на матэрыяле фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падчас якіх былі даследаваны ўсе раёны Гомельшчыны. Рэкамендаваў кнігу да выдання навуковы савет Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а яе выпуск ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
У кнізе прадстаўлена аўтэнтычная народная культура Гомельскага Палесся і Падняпроўя — выключна багатая, яскравая і самабытная. Матэрыялы даюць уяўленне аб каляндарных і сямейных звычаях і абрадах, песенным і інструментальным фальклоры.
Каляндарныя

Каляндарныя святы, звычаі і абрады адкрываюць Каляды, Ражаство і Новы год. Расказваецца пра варожбы і свавольствы моладзі, калядныя вячоркі, пра Вадохрышча, Стрэчанне і гуканне вясны. Наогул, як адзначаюць даследчыкі, каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваёй веснавой накіраванасцю. Гуканне вясны ў нашых продкаў распачыналася яшчэ на Стрэчанне і працягвалася да самага Вялікадня. Веснавыя звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыццю, сям’і і каханню, руплівай працы ў полі, гаспадарчым будзённым клопатам людзей.
Невыпадкова і ў кнізе веснавым святам і абрадам адведзена значнае месца. Сярод іх масленічныя гулянні і стравы, Чырачка, Аўдокі, Саракі, серадапосце, адкрыванне зямлі, гуканне вясны, Велікодныя вогнішчы... Некаторыя старажытныя лакальныя веснавыя абрады захаваліся на Гомельшчыне да сённяшняга дня, аб якіх неаднаразова расказвала “Гомельская праўда”. Наш рэгіён адметны Тураўскім карагодам на Юр’я, абрадамі ваджэння і пахавання стралы, якія распачынаюцца ад Благавешчання і замыкаюць веснавы цыкл на Ушэсце, провадамі русалкі, што здзяйсняліся на паслятраецкім тыдні.
А як цікава даведацца з кнігі пра купальскія збор і асвячэнне зёлак, пошукі папараць-кветкі, рытуальнае абліванне, сустрэчу ўзыходу сонца, засцярогі ад ведзьмаў, пра жніўныя звычаі і абрады! Не менш цікавыя і восеньскія святы і звычаі. Успомнім абрад так званай “свячы”, якая разумеецца ў традыцыйнай культуры як сродак забеспячэння сабе здароўя і дабрабыту на наступны год. Ёсць шмат асаблівасцяў у святкаванні Спаса, Уздзвіжання, правядзенні памінальнай вячэры на Дзяды і ў час Піліпаўскіх вячорак.
Раздзел кнігі “Сямейныя звычаі і абрады” прысвечаны радзінам, вяселлю і пахаванню. Тут расказваецца пра абярэгі ад сурокаў і адведкі, хрышчэнне і выбар імя дзіцяці, сватанне і заручыны, апрананне і завіванне маладой, пра памінальны абед і іншыя шматлікія звычаі і абрады, што існуюць на Гомельшчыне.
Завяршаюць першую кнігу звесткі пра запісы песень і інструментальнай музыкі. У якасці бонусу дададзены аўдыядыск, у якім змешчаны каляндарныя, сямейна-родавыя, пазаабрадавыя песні і інструментальная музыка, запісаныя у розных раёнах Гомельшчыны ад аўтэнтычных выканаўцаў.
Несумненна, аўтарскі калектыў пад рэдакцыяй Т. Варфаламеевай выканаў вельмі аб’ёмную, цікавую і карысную працу. Архіўнымі матэрыяламі дапамаглі метадычныя цэнтры аддзелаў культуры Буда-Кашалёўскага, Ельскага і Лельчыцкага райвыканкамаў. У кнізе ёсць фотаздымкі і нашага калегі — фотакарэспандэнта “Гомельскай праўды” Алега Белавусава. Спадзяемся, што гэтае выданне дастойна ацэняць усе, хто цікавіцца беларускай народнай культурай, гісторыяй і традыцыямі продкаў. І будзем чакаць другую кнігу гэтага тома.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Роспись и декор банок и бутылок
- 17:35
- 17.03.2014
- 47294
-
Корреспондент «ГП» побывал в институте «Гомельпроект» и узнал, как архитекторы видят наш областной центр в будущем
- 00:04
- 13.05.2026
- 30715
-
Прямая линия: "Чем старше, тем больнее"
- 00:04
- 13.05.2026
- 19451
-
БМЗ выпустил корпоративный календарь на 2014 год (+фото)
- 00:04
- 13.05.2026
- 17251
-
Возвращение честного имени
- 00:04
- 13.05.2026
- 14842
-
В Гомеле открылся универсальный спортивный зал игровых видов спорта (+фото)
- 00:04
- 13.05.2026
- 12678
-
В Гомеле открылась новая детская поликлиника (фото, видео)
- 00:04
- 13.05.2026
- 12418
-
Признание в любви и фотосессия в подарок
- 00:04
- 13.05.2026
- 12128
-
ОЧень УМЕЛЫЕ РУЧКИ: Делаем новогодние игрушки (фото)
- 00:04
- 13.05.2026
- 11687
-
Председателем областного Совета депутатов избран Олег Борисенко
- 00:04
- 13.05.2026
- 11560