Ансамбль “Лотаць” прывёз дыплом I ступені з міжнароднага конкурсу народнай музыкі “Самародкі-2012”

  • 1446
  • Гомельская правда
Поделиться
Дыплом I ступені прывёз з міжнароднага конкурсу-фестывалю народнай музыкі “Самародкі-2012” ў Севастаполі гомельскі інструментальны ансамбль “Лотаць”. У гэтым годзе фестываль прайшоў у шосты раз і сабраў больш за 500 музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Бразіліі. Гомельскі калектыў, у якім граюць выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў № 7, упершыню прымаў удзел у конкурсе і ўразіў журы сваім выступленнем. У конкурсную праграму “Лотаць” уключыў беларускую народную песню “Чаму ж мне не пець” у апрацоўцы А. Клеванца. Яе гармонічныя абароты і джазавыя матывы, па словах кіраўніка ансамбля Вольгі Каралёвай, па стылю вельмі блізкія калектыву. Напэўна, таму іх выступленне і выклікала бурныя авацыі. “Лотаць” выканаў
Дыплом I ступені прывёз з міжнароднага конкурсу-фестывалю народнай музыкі “Самародкі-2012” ў Севастаполі гомельскі інструментальны ансамбль “Лотаць”. У гэтым годзе фестываль прайшоў у шосты раз і сабраў больш за 500 музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Бразіліі. Гомельскі калектыў, у якім граюць выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў № 7, упершыню прымаў удзел у конкурсе і ўразіў журы сваім выступленнем. У конкурсную праграму “Лотаць” уключыў беларускую народную песню “Чаму ж мне не пець” у апрацоўцы А. Клеванца. Яе гармонічныя абароты і джазавыя матывы, па словах кіраўніка ансамбля Вольгі Каралёвай, па стылю вельмі блізкія калектыву. Напэўна, таму іх выступленне і выклікала бурныя авацыі. “Лотаць” выканаў таксама сюіту А. Бызава, створаную па матывах твораў Джэка Лондана. Фестываль толькі закончыўся, а гомельскія музыканты ўжо мараць пра тое, як у наступным годзе паедуць у Крым, каб зноў прыняць удзел у “Самародках”.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей