Там на лужочку, на зялёным муражочку…
Еще больше фотографий здесь ->
Дырэктар Лоеўскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Марыя Іванаўна Шумігай нагадала: у наступным годзе народны фальклорны гурт “Лутава” адзначае 25-годдзе. Мы вырашылі праведаць спявачак і накіраваліся ў Лутаву, гэты райскі куточак у міжрэччы Дняпра, адкуль рукой падаць не толькі да Брагіншчыны, але і старажытнага ўкраінскага Любеча.
Першай узялі на крыло кіраўніка ансамбля Тамару Шапавал. Вадзіцель шпаркага мікрааўтобуса аддзела культуры кіруе ад хаты да хаты, падбіраючы спявачак-лутаўчанак. “Паварот ужо не той у жанчынак, здароўе падводзіць. Але ж выводзяць галасамі як хораша! — дзеліцца Марыя Шумігай. — Гэта брэндавы калектыў нашага раёна, дыпламант фестывалю “Беларусь — мая песня”. А
Еще больше фотографий здесь ->
Дырэктар Лоеўскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Марыя Іванаўна Шумігай нагадала: у наступным годзе народны фальклорны гурт “Лутава” адзначае 25-годдзе. Мы вырашылі праведаць спявачак і накіраваліся ў Лутаву, гэты райскі куточак у міжрэччы Дняпра, адкуль рукой падаць не толькі да Брагіншчыны, але і старажытнага ўкраінскага Любеча.
Першай узялі на крыло кіраўніка ансамбля Тамару Шапавал. Вадзіцель шпаркага мікрааўтобуса аддзела культуры кіруе ад хаты да хаты, падбіраючы спявачак-лутаўчанак. “Паварот ужо не той у жанчынак, здароўе падводзіць. Але ж выводзяць галасамі як хораша! — дзеліцца Марыя Шумігай. — Гэта брэндавы калектыў нашага раёна, дыпламант фестывалю “Беларусь — мая песня”. А цёткі войкаючы ўзбіраюцца ў салон, радуюцца сустрэчы адна з другой, шчыра вітаюцца з намі.
І вось ужо на ўзбярэжжы возера Глушэц, на жывапіснай сцэнічнай пляцоўцы загучала мілагучная песня:
Ой, на сярэбранай касе,
На жоўтым пясочку,
на жоўтым пясочку…
Ой, там дзевачка гуляла,
Шукала слядочак.
Ой, на сярэбранай касе
Следу не бывала,
Ой, на высокай вышыне
Цішыня стаяла.
Ой, на высокай вышыне
Калакол раздаўся,
калакол раздаўся…
Ой, дзе ж мой мілы,
чарнабрывы,
З другою спазнаўся,
з другою спазнаўся,
Сеў на быстрага каня,
Да яе памчаўся!
Стараюцца цётачкі, шчыра выцягваюць кожная сваю партыю. А сугучча іх галасоў і стварае непаўторную мелодыю. А капэла. І ніякі акампанемент не патрэбны.
А між спевамі — пра сваё, перажытае.
Вольга Рэвянок:
— 21 верасня 1941 года фашысты ўсю Лутаву занялі. Машыны, падводы. Нас выгналі з хаты. Мне 12 гадоў было. Мы ў садок рушылі, пад яблыню селі. Трое свіней, чараду гусей нашых акупанты прыватызавалі… Пазней мы зрабілі бліндаж каля Старой Лутавы, там хаваліся. Мама вырашыла забраць у хаце посцілку самаробную са сцяны. Не разумела яшчэ, чым гэта можа скончыцца. Памятаю, расказвала, што новыя “гаспадары” занялі ўсю хату і пілі. У кухні панавешвалі тушы забітых свіней. Гергеталі, рагаталі. Праўда, адзін пачуў матчыну просьбу, аддаў посцілку.
Брат неяк пайшоў па нямецкіх бліндажах і знайшоў кавалачак хлеба. Я век не забуду яго смак! Ніколі не кідаю хлеба.
Да вайны я два класы скончыла. За выдатную вучобу атрымала ў падарунак кніжачку, лірыку Пушкіна. Як завучыла тады “Песнь о вещем Олеге”, дык і цяпер памятаю…
Марыя Цыбульнік:
— У трэці клас мне трэба было хадзіць у другую вёску ў школу. А апрануць няма чаго. Маці чумакі пашыла з сукна ваеннага. У іх і топала. А есці ж нічога не мелі пасля вайны. Шчаўя збярэш і пяшком у Чарнігаў, каб здаць і солі купіць… Божа мой, што ж цяперашнім людцам трэба? Ідзе маладзенькая, дзетак вядзе і цыгарку смокча. Маўляў, ад дрэннага жыцця. Ад дураты ўласнай!
Не дай бог нікому перажыць тое, што нашаму пакаленню выпала. Я і цяпер падэшвамі ног адчуваю холад тых трупаў, па якіх мы, малеча, пераходзілі возера, вярталіся на папялішчы родных сядзіб…
Вера Рэвянок:
— Я з вёскі Малое Замошша Шклоўскага раёна Магілёўшчыны. Памятаю, як з’явіліся акупанты. Я разам з сястрычкай і брацікам ухапілася за падол мамінай сукенкі, пачуўшы незнаёмую гаворку. А пасля ў акоп сіганулі. Быў лёс выжыць, у час з яго выбраліся: нейкі Ганс з аўтамата прашыў той акоп…
— А давайце зацягнем, жанчынкі, весялейшую песню, — прапанавала Тамара Шапавал. І вось ужо падбадзёрыліся цётачкі — дзеці вайны — і выдалі:
Як паехаў мой Іван
У лес па дровы, па бур’ян,
Ой да, ой да, ой да, да…
Дровы з лесу не прывёз,
Паламаўся яго воз,
Ой да, ой да, ой да, да…
А потым і вясновыя, і купальскія закружылі іх у карагодзе. Песня , здавалася, рабіла іх лягчэйшымі на хаду! Тут, на сваіх сядзібах, яны нават не ведалі пра той “хапун”, які многіх гараджан пазбавіў здаровага глузду, калі куплялі ў запас крупы, цукар і соль, быццам можна на век набрацца. Наколькі яно спакайнейшае, жыццё ў вёсцы…
— Абы здароўечка, перажывем любую нястачу. Агароды ўжо пасадзілі як маглі, вырасце бульбачка, а з ёю выжыць можна. Багачкамі мы ніколі не былі. Хопіць нам усяго. З песняй весялей, за яе трымаемся, — сказалі на развітанне лутаўчанкі.
Будзьма, цётачкі!
⇄
English (auto-detected) » Russian
Еще больше фотографий здесь ->
⇄
English (auto-detected) » Russian
⇄
English (auto-detected) » Russian
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Роспись и декор банок и бутылок
- 17:35
- 17.03.2014
- 47294
-
Корреспондент «ГП» побывал в институте «Гомельпроект» и узнал, как архитекторы видят наш областной центр в будущем
- 23:42
- 10.05.2026
- 30715
-
Прямая линия: "Чем старше, тем больнее"
- 23:42
- 10.05.2026
- 19451
-
БМЗ выпустил корпоративный календарь на 2014 год (+фото)
- 23:42
- 10.05.2026
- 17251
-
Возвращение честного имени
- 23:42
- 10.05.2026
- 14842
-
В Гомеле открылся универсальный спортивный зал игровых видов спорта (+фото)
- 23:42
- 10.05.2026
- 12678
-
В Гомеле открылась новая детская поликлиника (фото, видео)
- 23:42
- 10.05.2026
- 12418
-
Признание в любви и фотосессия в подарок
- 23:42
- 10.05.2026
- 12128
-
ОЧень УМЕЛЫЕ РУЧКИ: Делаем новогодние игрушки (фото)
- 23:42
- 10.05.2026
- 11687
-
Председателем областного Совета депутатов избран Олег Борисенко
- 23:42
- 10.05.2026
- 11560




