Вяртанне “Чароўнай музы”

  • 926
  • Гомельская правда
Поделиться
Гасцінна адчыніла дзверы для сваіх чытачоў пенсійнага ўзросту — былых удзельнікаў літаратурна-музычнага клуба “Чароўная муза” — 2-я гарадская бібліятэка імя Мележа, што ў Валатаве. Для многіх з іх яшчэ тады, дзесятак год таму назад, сустрэчы ў клубе былі выратаваннем ад адзіноты, душэўнай пустэчы і шанцам на самавыражэнне.Зорка “Чароўнай музы” ўзыйшла дзякуючы намаганням бібліятэкара Ганны Анатольеўны Гатальскай. Менавіта яна здолела адрадзіць гэтыя шчырыя, душэўныя сустрэчы. І першая з іх — “Памяць сэрца” — была прысвечана 66-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вершы разам з песнямі ваеннай тэматыкі, здавалася, не супыняцца. Паўліна Сцяпанаўна Паддубіцкая са сваёй неразлучнай сяброўкай — гітарай, непаўторным
Гасцінна адчыніла дзверы для сваіх чытачоў пенсійнага ўзросту — былых удзельнікаў літаратурна-музычнага клуба “Чароўная муза” — 2-я гарадская бібліятэка імя Мележа, што ў Валатаве. Для многіх з іх яшчэ тады, дзесятак год таму назад, сустрэчы ў клубе былі выратаваннем ад адзіноты, душэўнай пустэчы і шанцам на самавыражэнне.
Зорка “Чароўнай музы” ўзыйшла дзякуючы намаганням бібліятэкара Ганны Анатольеўны Гатальскай. Менавіта яна здолела адрадзіць гэтыя шчырыя, душэўныя сустрэчы. І першая з іх — “Памяць сэрца” — была прысвечана 66-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вершы разам з песнямі ваеннай тэматыкі, здавалася, не супыняцца. Паўліна Сцяпанаўна Паддубіцкая са сваёй неразлучнай сяброўкай — гітарай, непаўторным голасам умомант зачаравала ўсіх. Вялікая аматарка паэзіі Аляксандра Яўгеньеўна Осіпава па-майстэрску даносіла да слухачоў лірычную музыку вершаў Канстанціна Сіманава. А потым разам з мужам спявалі пад акампанемент гітары песні ваенных гадоў.
Удзельнікі “Чароўнай музы” не стрымалі сваіх пачуццяў, калі айцец Ігар, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня, чытаў радкі з паэмы Петруся Броўкі “Голас сэрца”.
Ксенія КАМАР

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей