Вёска-юбіляр

  • 920
  • Гомельская правда Уладзімір ЗУБРЭЙ
Поделиться
Сёлета Глушкавічы — адна з буйнейшых палесскіх вёсак Лельчыцкага раёна — адзначаюць 465-гадовы юбілей. Архіўныя матэрыялы вопісу Оўруцкага замка 1545 года змяшчаюць звесткі пра Глушкавічы. У 1897-м ужо пражывала 1369 чалавек. На пачатку ХХ стагоддзя гэта было адно з буйнейшых паселішчаў на правабярэжжы Прыпяці. Цяжкі лёс напаткаў вёску ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Населены пункт быў спалены, а звыш 400 мірных жыхароў знішчаны фашыстамі. З Глушкавічамі звязана гераічная дзейнасць партызанскіх злучэнняў. Зараз тут пражывае больш за дзве тысячы чалавек, з якіх 400 — навучэнцы мясцовай школы. Працуюць шчэбнезавод, КДСУП “Зара Палесся”, лясніцтва, 10 магазінаў і іншыя ўстановы. Наперадзе ў вёскі вялікая перспектыва развіцця,
Сёлета Глушкавічы — адна з буйнейшых палесскіх вёсак Лельчыцкага раёна — адзначаюць 465-гадовы юбілей. Архіўныя матэрыялы вопісу Оўруцкага замка 1545 года змяшчаюць звесткі пра Глушкавічы. У 1897-м ужо пражывала 1369 чалавек. На пачатку ХХ стагоддзя гэта было адно з буйнейшых паселішчаў на правабярэжжы Прыпяці. Цяжкі лёс напаткаў вёску ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Населены пункт быў спалены, а звыш 400 мірных жыхароў знішчаны фашыстамі. З Глушкавічамі звязана гераічная дзейнасць партызанскіх злучэнняў. Зараз тут пражывае больш за дзве тысячы чалавек, з якіх 400 — навучэнцы мясцовай школы. Працуюць шчэбнезавод, КДСУП “Зара Палесся”, лясніцтва, 10 магазінаў і іншыя ўстановы. Наперадзе ў вёскі вялікая перспектыва развіцця, бо зараз яна стала аграгарадком.
Уладзімір ЗУБРЭЙ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей