Асколак у сэрцы

  • 2365
  • Гомельская правда Крысціна Мельнічэнка
Поделиться
Вайна... Гэта самае страшнае слова на свеце. Вайна разбурае сем’і, губіць людзей, знішчае ўсё жывое. Пякучым болем засталася яна ў сэрцах тых людзей, на долю якіх выпала гэта цяжкае выпрабаванне. Не абышла вайна i маю сям’ю.1 снежня 1921 года нарадзіўся мой прадзед Фёдар Васільевіч Мізаўцоў. Скончыў школу, потым ваеннае вучылішча. Пачалася страшная зацяжная вайна. У званні лейтэнанта тpaпiў на фронт у пяхоту. Ён мужна змагаўся, выконваў свой абавязак перад Радзімай. Неаднойчы мой прадзед трапляў у шпіталі з цяжкімі раненнямі, бо ніколі не хаваўся ад фашыстаў i ix снарадаў. А адзін з асколкаў так i застаўся ў яго каля сэрца на
Вайна... Гэта самае страшнае слова на свеце. Вайна разбурае сем’і, губіць людзей, знішчае ўсё жывое. Пякучым болем засталася яна ў сэрцах тых людзей, на долю якіх выпала гэта цяжкае выпрабаванне. Не абышла вайна i маю сям’ю.
1 снежня 1921 года нарадзіўся мой прадзед Фёдар Васільевіч Мізаўцоў. Скончыў школу, потым ваеннае вучылішча. Пачалася страшная зацяжная вайна. У званні лейтэнанта тpaпiў на фронт у пяхоту. Ён мужна змагаўся, выконваў свой абавязак перад Радзімай. Неаднойчы мой прадзед трапляў у шпіталі з цяжкімі раненнямі, бо ніколі не хаваўся ад фашыстаў i ix снарадаў. А адзін з асколкаў так i застаўся ў яго каля сэрца на ўсё астатняе жыццё.
Аднойчы ў час бою прадзеду прастрэлілі ногі. Ён упаў. I вось нехта няўмела пачаў выцягваць яго з-пад агню. Адкрыў вочы i ўбачыў прыгожую маладзенькую медсястру. Так пазнаёміліся мае прадзед Федзя i прабабуля Ніна. Ён пакахаў яе з першага погляду, раз i назаўсёды. Як толькі паправіўся, ён зноў пайшоў ваяваць, а прабабуля зноў i зноў выратоўвала жыцці байцоў, выцягваючы ix на cвaix плячах з поля бою.
Мой прадзед змагаўся мужна, валодаў камандзірскімі здольнасцямі, яму прысвоілі званне капітана, даверылі камандаваць ротай салдат (каля 100 байцоў). Пры наступленні ён заўсёды быў наперадзе, cвaiм прыкладам падбадзёрваў салдат. У яго ніколі не ўзнікала сумненняў у перамозе Чырвонай Арміі.
Доўгачаканую Перамогу мой прадзед сустрэў у Кенігсбергу, дзе лёс зноў звёў яго з маёй прабабуляй. Больш яны не разлучаліся: вярнуліся на сваю радзіму, у Беларусь.
За праяўленую смеласць i адвагу мой прадзед быў двойчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а таксама ордэнам Айчыннай вайны, шматлікімі медалямі. Ужо ў пасляваенны час яму было прысвоена званне маёра.
У 2005 годзе ён, на жаль, памёр. Але я паспела ўбачыць яго, паразмаўляць з iм, даведацца пра яго жыццё i жыццё прабабулі шмат цікавага. З прабабуляй жа ўбачыцца не давялося: яна памерла ў 1998 годзе, менавіта тады, калі я толькі нарадзілася.
Мяне перапаўняе пачуццё гордасці за маіх родных i любімых прадзеда i прабабулю. Яны смела i мужна змагаліся за нашу светлую будучыню, пралівалі кроў за мірнае неба над нашай Радзімай. Я ніколі вас не забуду!
Крысціна Мельнічэнка,
вучаніца 6 “Б” класа гімназіі г. Калінкавічы

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей