Ён скакаў пад пераможны салют

  • 1231
  • Гомельская правда
Поделиться
Мой дзядуля Васіль вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мне пашанцавала жыць побач з ім, слухаць яго аповеды пра вайну. Васіля Пятровіча не стала 17 лістапада 2003 года…У жыцці шмат можна перажыць: душэўны боль, мукі, пакуты. Але той след, які пакідае вайна, немагчыма забыць ніколі, немагчыма закрэсліць. На дваццаць чацвёртай вясне ў жыццё юнака ўварвалася вайна, жорсткая і жудасная.Васіль Пятровіч Буйневіч нарадзіўся ў рэвалюцыйным 1917-м у вёсцы Забор’е Краснагорскага раёна Бранскай вобласці ў сялянскай сям’і. Грамадзянская вайна, разбурэнні, голад. Пасля заканчэння другога курса веттэхнікума ў Трубчэўску яго прызвалі ў Чырвоную Армію. А як пачалася Вялікая Айчынная, трапіў у пяхоту, загадваў складам перасовачнага
Мой дзядуля Васіль вярнуўся з Вялікай Айчыннай. Мне пашанцавала жыць побач з ім, слухаць яго аповеды пра вайну. Васіля Пятровіча не стала 17 лістапада 2003 года…У жыцці шмат можна перажыць: душэўны боль, мукі, пакуты. Але той след, які пакідае вайна, немагчыма забыць ніколі, немагчыма закрэсліць. На дваццаць чацвёртай вясне ў жыццё юнака ўварвалася вайна, жорсткая і жудасная.Васіль Пятровіч Буйневіч нарадзіўся ў рэвалюцыйным 1917-м у вёсцы Забор’е Краснагорскага раёна Бранскай вобласці ў сялянскай сям’і. Грамадзянская вайна, разбурэнні, голад. Пасля заканчэння другога курса веттэхнікума ў Трубчэўску яго прызвалі ў Чырвоную Армію. А як пачалася Вялікая Айчынная, трапіў у пяхоту, загадваў складам перасовачнага шпіталя на Бранскім фронце. Цяжка было ў першыя месяцы, войскі адступалі, галадалі.У 1942-м у баі дзядуля быў кантужаны, трапіў у шпіталь. Лячыўся, але рваўся на фронт. З верасня 1942-га па красавік 1943-га быў старшыной батарэі 27-га артылерыйскага палка 5-й стралковай дывізіі на Бранскім фронце. З гэтай дывізіяй прайшоў усю вайну.Дзядуля згадваў, як стаялі яны на станцыі Горбачы. Раптам наляцелі варожыя самалёты. Бамбёжка. Шмат загінула нашых салдат. Праз некаторы час даведаліся, што начальнік станцыі аказаўся здраднікам: перадаваў немцам звесткі пра прыбыццё нашых войскаў. У салдат было жаданне расправіцца з ім…Разам з іншымі байцамі трапляў дзядуля і ў акружэнне. У тыя горкія часіны ахоплівала роспач, што ніколі не ўбачыш родных. Зямля гарэла пад нагамі, не хапала моцы жыць. А трэба было думаць не толькі пра сябе, Радзіма чакала выратавання. Васіль Пятровіч прайшоў усю вайну. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Германіі, дайшоў да Берліна. Колькі радасці было ў гэты момант, колькі надзей на будучыню!Сціплы па характару, дзед Васіль не любіў танцаваць. Ці то саромеўся, ці то не ўмеў. У маладосці, калі збіраліся на вячоркі, сядзеў дзесь збоку. Але калі прыляцела вестка пра Перамогу, кінуўся ў скокі. Так весяліўся, што сам сябе не пазнаваў, нават камандзіра здзівіў. З сябрамі-аднапалчанамі стралялі з усіх відаў зброі. Перамогу святкавалі ўсе.Пасля вайны дзядуля Васіль вывучыўся на ветэрынара, аддаваў усе сілы на карысць Радзімы. Лічу, што толькі вялікая сіла волі, жыццялюбства, любоў да сям’і, да Радзімы дапамагалі яму выжыць у нечалавечых умовах.Зараз і я ўсведамляю, што жыццё — самае вялікае багацце. Думаю, калі ўсе людзі будуць ведаць кошт міру, змогуць выправіць старыя памылкі і не дапусцяць новых.Тады ўсё будзе добра, будзе мір на зямлі. Сяргей АТРОШАНКА,вучань 11 класа СОШ аграгарадка Шырокае Буда-Кашалёўскага раёна

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей