Людзі на балоце

  • 1659
  • Гомельская правда Мікалай Кудравец
Поделиться
Упершыню я задумаўся аб вайне, калі наведаў сваіх родных у вёсцы Ванюжычы Петрыкаўскага раёна. Было 9 мая, вельмі прыгожы, сонечны дзень. Бабуля з дзядулем збіраліся ў суседнюю вёску Навасёлкі і ўзялі мяне з сабой. На ўсё жыццё я запомніў хваляванне, якое перадалося мне каля помніка загінуўшым воінам, слёзы бабулі і словы дзеда: “Мой унучак, мы прыходзім сюды, каб пакланіцца сваім родным, землякам, магілы якіх невядомы або знаходзяцца далёка. Чытай, тут запісаны прозві-шчы і тваіх прадзедаў, нашых бацькоў... Кудравец Даніла, Кудравец Мікіта...”А што я ведаў пра вайну, акрамя таго, што чытаў у падручніку? I я пачаў распытваць бабулю. Яна нарадзілася напярэдадні
Упершыню я задумаўся аб вайне, калі наведаў сваіх родных у вёсцы Ванюжычы Петрыкаўскага раёна. Было 9 мая, вельмі прыгожы, сонечны дзень. Бабуля з дзядулем збіраліся ў суседнюю вёску Навасёлкі і ўзялі мяне з сабой. На ўсё жыццё я запомніў хваляванне, якое перадалося мне каля помніка загінуўшым воінам, слёзы бабулі і словы дзеда: “Мой унучак, мы прыходзім сюды, каб пакланіцца сваім родным, землякам, магілы якіх невядомы або знаходзяцца далёка. Чытай, тут запісаны прозві-шчы і тваіх прадзедаў, нашых бацькоў... Кудравец Даніла, Кудравец Мікіта...”
А што я ведаў пра вайну, акрамя таго, што чытаў у падручніку? I я пачаў распытваць бабулю. Яна нарадзілася напярэдадні вайны ў Мінску. У 1941 го-дзе яе бацька, Даніла, вырашыў пазнаёміць жонку і маленькіх дачок Люду і Свету са сваімі роднымі і прывёз іх у Ванюжычы. На фронт Даніла пайшоў з Ванюжычаў, у першы год вайны прапаў без вестак. Ганна чакала яго, расціла дзетак. Ці соладка было ёй, гараджанцы, жыць у вёсцы, дзяцей гадаваць? Зона была партызанскай, карнікі праводзілі аблавы. Людзей выратоўвалі балоты. Бабуля ўспамінае, што неяк маці кінула яе пад дрэвам на балоце: “Не магу болей, не магу несці вас дваіх, адно малое навязана спераду, адно ззаду. Мы ўсе загінем, а так
я выратую хоць адну з вас...”
Страх, адчай, роспач апанавалі Ганну, а маленькая Люда сядзела пад дрэвам і ціхенька енчыла. Мая прабабуля вярнулася па яе, доўга плакала
і рвала на сабе валасы, але ж вярнулася.
У адну з маштабных аперацый карнікаў Ганна разам з дзецьмі трапіла ў палон. 1943 год. Вельмі суровая зіма. Жанчын, дзяцей, старых трымаюць прама пад адкрытым небам.
— Ці памятаеш ты гэта, бабуля?
— Так, мой унучак, вельмі добра памятаю, як пад нагамі немцаў трашчаў снег, як хацелася есці, як немцы кідалі нам шалупінне з бульбы, буракі мёрзлыя.
— А дзе ж вы спалі?
— На снягу, унучак. Нас жа ў маці было двое. Крысо кажушка было на дваіх, я лажылася на кажушок, а сястра на мяне, так і спалі.
— Дык вушы твае з таго пачалі балець?
— Так, прастудзіла я тады галаву і слых амаль поўнасцю страціла...
Бабуля расказвае, і ў вачах стаяць слёзы.
А ў мяне перад вачыма паўстае маленькая дзяў-чынка.
...Было зразумела, што лагер гэты часовы, што немцы не пакінуць нікога ў жывых. Трэба пастарацца пакінуць лагер. I ў адну з начэй, дамовіўшыся з маладой парай, Ганна разам з дзецьмі
ўцякае. Доўгачаканая свабода. Да родных недалёка, яна зможа накарміць дзяцей. Але трапілі яны да партызан, ды няпроста трапілі, а як шпіёны, здраднікі.
— Бабулечка, якія ж вы здраднікі, вы ж з палону ўцяклі?
— Так, дзіцятка. Але ж месца знаходжання партызан выдала жанчына з дзецьмі, а маці мая была не мясцовай, вось і падумалі на яе.
— А як жа вы выратаваліся?
— Нам вельмі пашчасціла. Партызаны паставілі нас да дрэва і павінны былі расстраляць. Мы чапляліся за матчыну спадніцу, а яна стаяла, сцяўшы вусны, і маўчала. І тут здарыўся цуд. Якраз у гэты час партызаны злавілі паліцая, і ён расказаў, хто на самай справе іх выдаў. Маці адпусцілі.
Я слухаю бабулю і дзіўлюся мудрасці і мужнасці жанчын. Дай Бог табе, мая бабулечка, здароўя і сіл. 3 надыходзячым святам Вялікай Перамогі!
Мікалай Кудравец,
11 клас, вёска Кляпін Кармянскага раёна

Присылайте свои письма (не более 2 страниц печатного текста) в редакцию по адресу:
246003 г. Гомель, ул. Полесская, 17-а или на e-mail: gp@gp.by с пометкой “На конкурс”.
Мы помним, какой ценой завоевана Победа! Ждем ваши истории о войне,
которых нет в учебниках. Истории о войне, которые хранит каждая семья.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей