Калі дарогу падказвае сэрца

  • 941
  • Гомельская правда
Поделиться
Ёсць людзі, для якіх жыць па законах дабрыні і спагады – тое ж самае, што дыхаць. Калі многія скардзяцца на недахоп часу, на тое, што захліствае мітусня і некалі азірнуцца, яны, гэтыя людзі, знойдуць хвілінку, гадзіну ці нават дзень, каб і выслухаць, і паспачуваць, і працягнуць руку другому, нават незнаёмаму чалавеку. Тамара Кручэнка – з іх ліку. Яна не ўмее крыўдзіць, не ўмее крывіць душой і быць несправядлівай. Затое ўмее пісаць добрыя артыкулы і вершы, цудоўна валодае матчынай мовай і ўмее сябраваць. Яе душа і сэрца заўсёды адкрытыя. Па першаму тэлефоннаму званку яна спяшаецца ў камандзіроўку, каб, гаворачы словамі любімага
Ёсць людзі, для якіх жыць па законах дабрыні і спагады – тое ж самае, што дыхаць. Калі многія скардзяцца на недахоп часу, на тое, што захліствае мітусня і некалі азірнуцца, яны, гэтыя людзі, знойдуць хвілінку, гадзіну ці нават дзень, каб і выслухаць, і паспачуваць, і працягнуць руку другому, нават незнаёмаму чалавеку. Тамара Кручэнка – з іх ліку. Яна не ўмее крыўдзіць, не ўмее крывіць душой і быць несправядлівай. Затое ўмее пісаць добрыя артыкулы і вершы, цудоўна валодае матчынай мовай і ўмее сябраваць. Яе душа і сэрца заўсёды адкрытыя. Па першаму тэлефоннаму званку яна спяшаецца ў камандзіроўку, каб, гаворачы словамі любімага Шамякіна, узяць на сябе чужы боль. Каб, падтрымаўшы чалавека ў нялёгкай сітуацыі, назаўсёды застацца яго своеасаблівым духоўнікам.
Непрыкметна праляцела 15 гадоў журналісцкай працы ў “Гомельскай праўдзе”. І гэтак жа непрыкметна наспеў юбілей. За гэты час нашай калегай шмат зроблена, дасягнута, пераасэнсавана. Тамару Кручэнка добра ведаюць не толькі як журналіста абласной газеты, а і як таленавітую пісьменніцу. Ужо пабачылі свет дзве кніжкі яе вершаў і, без сумнення, будуць яшчэ новыя. А сэрца па-ранейшаму настроена на спагаду і дабрыню, а душа патрабуе зноў некуды ехаць, сустракацца, выслухоўваць, вырашаць… Шмат яшчэ трэба зрабіць, і сярод самага важнага – перадаць маленькаму ўнучку сваю любоў да беларускай мовы, літаратуры і роднага бацькоўскага краю.
Дазволь павіншаваць цябе, дарагая калега, з юбілеем, пажадаць шчасця і дабрабыту і сказаць тваімі ж словамі:
Ты багачка! Маеш столькі скарбаў –
Маці-Беларусь, сяброў і мову.

Калектыў “Гомельскай праўды”

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей