Штогод у апошні дзень масленічнага тыдня ў Тонежы, аграгарадку ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, адзначаюць свята “Чырачка”
Штогод у апошні дзень масленічнага тыдня ў Тонежы, аграгарадку ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, адзначаюць свята “Чырачка”
Свята каштоўнае як для нашай вобласці, так і для ўсёй краіны, бо захавала адметныя старажытныя народныя традыцыі. З гэтай прычыны зараз вядзецца падрыхтоўка дакументаў для ўнясення яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Свята каштоўнае як для нашай вобласці, так і для ўсёй краіны, бо захавала адметныя старажытныя народныя традыцыі. З гэтай прычыны зараз вядзецца падрыхтоўка дакументаў для ўнясення яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйнае свята “Чырачка” прысвечана прылёту і сустрэчы птушак, таму і назву сваю мае ад чырка — вадаплаўнай птушкі. У абрадавых песнях, якія выконваюцца падчас свята, узгадваюцца і іншыя птушкі: зязюля, цяцера і перапёлка. Каб праводзіць зіму і паклікаць вясну, збіраюцца ўсе тонежцы: дзеці, моладзь, людзі старэйшага ўзросту і, канешне, удзельнікі мясцовага народнага фальклорнага калектыву “Таняжанка” — асноўныя завадатары ўсіх свят.
Раніцай святочнага дня вясковыя жанчыны пякуць з цеста пернікі ў выглядзе птушак-чырачак. Тым часам дзяўчаты ў адной з хат упрыгожваюць елачку стужкамі і кветкамі, а хлопчыкі рыхтуюць пудзіла зімы. Старэйшыя людзі кажуць, што ў гэты дзень асаблівую сілу мае талая вада, таму ёю ўмываюцца і пояць кароў.
Удзельнікі свята збіраюцца ў гурт, бяруць упрыгожаную елачку, пудзіла Зімы, пернікі-“чырачкі” і з веснавымі песнямі накіроўваюцца на ўскраек вёскі — на гару. Па дарозе дораць сустрэчным пернікі, многа людзей далучаюцца да шэсця.
На гары моладзь просіць старэйшых: “Благаславіце, людзі добрыя, вясну-красну гукаці!” Як атрымаюць благаславенне, заводзяць карагоды: “Ой, гу, весна”, “За чэрэтом зелененькім”, “Було лето — не бувало”; гуляюць у веснавыя гульні: “Грушку”, “Перапёлачку”, “Орынку”. Хлопцы бяруць пудзіла Зімы і нясуць у вогнішча. За тым, як гарыць пудзіла, уважліва назіраюць усе прысутныя, бо, акрамя як пагрэцца, можна прадказаць, як будзе сыходзіць зіма. Працягваюцца карагоды, вясёлыя гульні. Далей хлопчык бярэ елачку і залазіць з ёю на самы высокі дуб на гары, як мага вышэй, каб замацаваць упрыгожанае дрэўца бліжэй да сонца. Кажуць, што сонца пабачыць прыгожыя кветачкі на зялёным дрэўцы і хутчэй прыйдзе сапраўдная вясна. Пасля гэтага адбываецца ці не самая вясёлая дзея свята — качанне з гары, якое дае здароўе на ўвесь год.
Завяршаецца ўсё агульным частаваннем. Жанчыны рассцілаюць на зямлі абрусы, ставяць на іх хатнія стравы і запрашаюць усіх удзельнікаў свята да “стала”. Пад’еўшы, усе разыходзяцца па хатах, каб на наступны год ізноў справіць свята і папрасіць здароўя, дабрабыту, шчаслівай долі сабе і ўсяму свету.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле на Полесском мосту столкнулось восемь машин
- 21:36
- 11.03.2019
- 30800
-
ДТП на улице Полесской в Гомеле
- 09:14
- 31.08.2018
- 27052
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В Гомеле на месте бывшего привокзального рынка открылся торговый центр "Бульвар"
- 15:31
- 12.08.2020
- 25465
-
День Победы на улицах Гомеля
- 16:19
- 09.05.2020
- 25297
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Минский полумарафон 2018
- 15:46
- 09.09.2018
- 24316
-
В Гомеле отпраздновали Купалье
- 21:23
- 06.07.2019
- 22135
-
Открытие пассажирских перевозок бизнес-класса электропоездом ЭПм InterCity по направлению Гомель-Минск
- 08:36
- 03.08.2016
- 22030
-
В сквере Громыко установили светящиеся символы стран мира
- 21:04
- 15.12.2016
- 21821



