У Гомельскай вобласці з’явіцца прадпрыемства па вытворчасці кальцыніраванай соды

  • 1514
  • Вадзім Лось
Поделиться
У яго стварэнні ўдзельнічаюць адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельшкло» і адкрытае акцыянернае таварыства «Башкір­ская хімія» (Расійская Федэрацыя). Падпісана дамова аб стварэнні сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мазырсода», якая вызначае дзеянні і абавязкі ўдзельнікаў яго стварэння. Пакуль кальцыніраваная сода, неабходная для харчовай, хімічнай, нафтахімічнай, металургічнай і шкляной прамысловасці, завозіцца ў нашу краіну з-за мяжы. Асноўнымі яе спажыўцамі з’яўляюцца шкляныя заводы. На іх патрэбы ідзе прыкладна 70% ад усіх завезеных аб’ёмаў. Прадпрыемства па вытворчасці кальцыніраванай соды дазволіць не толькі цалкам адмовіцца ад імпарту гэтай сыравіны, але і экспартаваць яе ў значных аб’ёмах.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей