Трубы выводзяць на прыбытак

  • 1364
  • Сцяпан БАЛОТКІН
Поделиться
Намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мікалай Гулай у ліку прадпрыемстваў галіны, якія пашыра­юць асартымент і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, назваў і рэчыцкі завод “Тэрмапласт”. Летась тут асвоілі выпуск напорных труб для сістэм водазабеспячэння. З іх улікам адчувальны тэмпы роста выпуску ўсёй прадукцыі. Напрыклад, за сем месяцаў гэтага года выпу­шчана 503 тоны труб розных найменняў, а летась за адпаведны перыяд іх вытворчасць складала ўсяго 365 тон. Дырэктар прадпрыемства Рыгор Васілец расказвае, што іх трубы карыстаюцца добрым попытам. І не толькі ў нас. Пастаўляецца прадукцыя ва Уладзімір, Яраслаўль, іншыя расійскія гарады. У цэлым завод працуе эфектыўна і нарошчвае прыбытак. У
Намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мікалай Гулай у ліку прадпрыемстваў галіны, якія пашыра­юць асартымент і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, назваў і рэчыцкі завод “Тэрмапласт”. Летась тут асвоілі выпуск напорных труб для сістэм водазабеспячэння. З іх улікам адчувальны тэмпы роста выпуску ўсёй прадукцыі. Напрыклад, за сем месяцаў гэтага года выпу­шчана 503 тоны труб розных найменняў, а летась за адпаведны перыяд іх вытворчасць складала ўсяго 365 тон. Дырэктар прадпрыемства Рыгор Васілец расказвае, што іх трубы карыстаюцца добрым попытам. І не толькі ў нас. Пастаўляецца прадукцыя ва Уладзімір, Яраслаўль, іншыя расійскія гарады. У цэлым завод працуе эфектыўна і нарошчвае прыбытак. У стадыі распрацоўкі па імпартазамяшчэнні поліэтыленавыя трубы для цеплатрас. Яны таксама, згодна з прагнозамі спецыялістаў, на складах залежвацца не бу­дуць. У наватараў прадпрыемства ёсць і некаторыя іншыя цікавыя задумы.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей