Фермеры могуць! Вярхі не хочуць?
Зямля любіць гаспадароў. Гэта ведаюць усе. Але жадаючых працаваць у вёсцы з кожным годам, на жаль, становіцца ўсё менш, аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках скарачаюцца. Ёсць меркаванне, што заахвоціць маладых людзей працаваць на зямлі могуць фермерскія гаспадаркі. Пацвярджэннем таму стаў чарговы сход фермераў, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год і абмеркаваны задачы на 2011-ы. Сярод яго ўдзельнікаў было нямала моладзі — гэта на змену бацькам прыйшлі сыны першапраходцаў фермерскага руху.
З тым, што фермерскія гаспадаркі Гомельшчыны ствараюць здаровую канкурэнцыю сельгаспрадпрымствам і паказваюць прыклад у працы, спрачацца сёння, напэўна, ужо ніхто не будзе. Уласнікі даказалі, што могуць, а
Зямля любіць гаспадароў. Гэта ведаюць усе. Але жадаючых працаваць у вёсцы з кожным годам, на жаль, становіцца ўсё менш, аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках скарачаюцца. Ёсць меркаванне, што заахвоціць маладых людзей працаваць на зямлі могуць фермерскія гаспадаркі. Пацвярджэннем таму стаў чарговы сход фермераў, на якім падведзены вынікі работы за мінулы год і абмеркаваны задачы на 2011-ы. Сярод яго ўдзельнікаў было нямала моладзі — гэта на змену бацькам прыйшлі сыны першапраходцаў фермерскага руху.
З тым, што фермерскія гаспадаркі Гомельшчыны ствараюць здаровую канкурэнцыю сельгаспрадпрымствам і паказваюць прыклад у працы, спрачацца сёння, напэўна, ужо ніхто не будзе. Уласнікі даказалі, што могуць, а галоўнае — хочуць працаваць на зямлі. Самастойныя сялянскія гаспадаркі вобласці, валодаючы ўсяго 1,13% угоддзяў, у мінулым годзе далі 11,3% валавога збору зерня, 13,2 — бульбы, 19,6 — гародніны з адкрытага грунту...
За мінулы год фермеры заплацілі 2 мільярды 871 мільён рублёў налогаў і плацяжоў. Важна і тое, што сяляне-ўласнікі з поспехам асвойваюць новыя, раней невядомыя ці занядбаныя галіны вытворчасці. Вырошчваюць, напрыклад, шыншыл, норак, трусоў, страусаў, трымаюць пчол. Пачалі смялей ісці на вядзенне жывёлагадоўлі і пашырэнне кармавых угоддзяў.
У апошні час фермеры адчуваюць больш увагі з боку ўлады. Але іх патэнцыял і сёння ўсё ж такі задзейнічаны не поўнасцю. На жаль, у самастойных гаспадарнікаў па-ранейшаму надзённым застаецца пытанне павелічэння памераў зямельных угоддзяў. Прымаюцца планы, даюцца абяцанні, выносяцца канкрэтныя рашэнні раённых уладаў, але нярэдка далей справы не ідуць. Часта ўласнікам выдзяляюцца занядбаныя і безнадзейныя зямельныя ўчасткі. Гэта адзначалася як у дакладзе старшыні абласной асацыяцыі фермераў Міхаіла Байды, так і ў другіх выступленнях удзельнікаў сходу. Гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці можа развівацца больш эфектыўна. Трэба толькі, каб фермерскія гаспадаркі мелі аднолькавыя з дзяржаўнымі сельгаспрадпрыемствамі падтрымку і ўвагу.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56782
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 53724
-
Мед в центре скандала (фото)
- 23:44
- 10.05.2026
- 28187
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27758
-
Круговорот воды в народе
- 23:44
- 10.05.2026
- 25584
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 23:44
- 10.05.2026
- 24691
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21785
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21647
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21077
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20814



