Рукам працавітым шчодра аддзячыць матуля-зямля
Больш за 65 працаўнікоў Гомельшчыны атрымалі ўзнагароды на рэспубліканскіх дажынках.Сёлетняе галоўнае свята хлебаробаў краіны ладзілася ў 13-ы раз. Напрыканцы мінулага тыдня ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009” сабраліся на Брэстчыне, у старажытным Кобрыне. Райцэнтр з 722-гадовай гісторыяй сустрэў гасцей памаладзелым, абноўленым, дэманстраваў новабудоўлі, што з’явіліся напярэдадні святкавання дажынак.Гасцінна сустракаў Кобрын і больш100 прадстаўнікоў Гомельшчыны, што прынялі ўдзел у фестывалі-кірмашы. У саставе дэлегацыі былі старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, адказныя супрацоўнікі дзяржаўных органаў кіравання, старшыні райвыканкамаў, дэпутаты беларускага парламента.Першы дзень свята пачаўся па традыцыі святочным шэсцем дэлегацый, ганаровых гасцей і творчых калектываў
Больш за 65 працаўнікоў Гомельшчыны атрымалі ўзнагароды на рэспубліканскіх дажынках.Сёлетняе галоўнае свята хлебаробаў краіны ладзілася ў 13-ы раз. Напрыканцы мінулага тыдня ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009” сабраліся на Брэстчыне, у старажытным Кобрыне. Райцэнтр з 722-гадовай гісторыяй сустрэў гасцей памаладзелым, абноўленым, дэманстраваў новабудоўлі, што з’явіліся напярэдадні святкавання дажынак.
Гасцінна сустракаў Кобрын і больш100 прадстаўнікоў Гомельшчыны, што прынялі ўдзел у фестывалі-кірмашы. У саставе дэлегацыі былі старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, адказныя супрацоўнікі дзяржаўных органаў кіравання, старшыні райвыканкамаў, дэпутаты беларускага парламента.
Першы дзень свята пачаўся па традыцыі святочным шэсцем дэлегацый, ганаровых гасцей і творчых калектываў па вуліцах Кобрына да віншавальнай сцэны на галоўнай плошчы горада. Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, і намеснік прэм’ер-міністра, старшыня аргкамітэта по правядзенню свята дажынак Іван Бамбіза абвяшчае яго адкрытым. А праз колькі хвілін герояў уборкі ўраджаю запрасілі на віншавальную сцэну. Сярод іх былі камбайнеры, вадзіцелі, трактарысты-машыністы, кіраўнікі гаспадарак, старшыні райвыканкамаў нашай вобласці, якія атрымалі ўзнагароды і каштоўныя падарункі — хатнія кінатэатры, халадзільнікі, камп’ютэры. Цырымонію ўзнагароджвання суправаджалі выступленні творчых калектываў, сярод якіх былі і ўдзельнікі цыркавой студыі “Арэна” з Мазыра. Ажно на дзевяць кіламетраў па вуліцах Кобрына расцягнуліся гандлёвыя рады, выставы народных майстроў і мастакоў. Завяршыўся першы дзень фестывалю-кірмашу адметным гала-канцэртам папулярных артыстаў беларускай эстрады і грандыёзным феерверкам.
Кульмінацыяй свята дажынак стаў суботні дзень, калі для ўшанавання лепшых хлебаробаў краіны прыбыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р.
Лукашэнка. Звяртаючыся да пераможцаў сёлетняга жніва і ўсіх працаўнікоў сяла, Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што ў краіне сабраны дастойны ўраджай: валавы збор збожжа склаў больш за 9 мільёнаў тон. Хлеб ніколі не даецца лёгка, вось і сёлета надвор’е шмат разоў выпрабоўвала земляробаў. Але самаадданая праца дапамагла пераадолець цяжкасці і прынесла поспех. У ліку тых, хто пераўзышоў мільённы рубеж па намалоту збожжа, кіраўнік дзяржавы назваў і працаўнікоў Гомельшчыны. У КСУП “Агракамбінат “Холмеч” Рэчыцкага раёна атрымана рэкордная ўраджайнасць — 90 цэнтнераў з гектара, а старшы камбайнер гэтай гаспадаркі Валянцін Саламаха паказаў абсалютны рэкорд сёлетняга года — намалаціў 4675 тон збожжа. Прэзідэнт краіны з павагай адазваўся і аб маладых удзельніках жніва. У ліку іх і старшы камбайнер маладзёжнага экіпажа КСУП “Чамярыскі” Брагінскага раёна Міхаіл Салдаценка, які намалаціў 2256 тон збожжа. Станоўча ацаніў кіраўнік дзяржавы і поспехі механізатараў Гомельшчыны на нарыхтоўцы кармоў — вобласць выйшла на другое месца ў рэспубліцы.Аляксандр Лукашэнка паставіў перад працаўнікамі сяла яшчэ больш напружаныя заданні і на будучы год — сабраць не менш за 10 мільёнаў тон збожжа. У бліжэй-шы час трэба паспяхова справіцца з уборкай бульбы, буракоў, як след падрыхтавацца да зімоўкі жывёлы, стварыўшы надзейны запас кармоў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі павінны ў хуткім часе выйсці на самаакупнасць і рэнтабельную работу, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
І вось надышоў самы хвалюючы момант свята — ушанаванне абсалютных пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва. На віншавальную сцэну першым запрасілі прадстаўніка нашай вобласці Валянціна Саламаху, якому Прэзідэнт уручыў Ганаровы дыплом, камп’ютэр і грашовую прэмію ў памеры 9 мільёнаў рублёў.
Ганаровы дыплом і ключы ад легкавога аўтамабіля ГАЗ “Волга” атрымаў з рук Прэзідэнта старшы камбайнер КСУП “Чамярыскі” Брагінскага раёна Міхаіл Салдаценка — пераможца на жніве сярод маладзёжных экіпажаў. Віншаваў кіраўнік дзяржавы і галоўных аграномаў Фёдара Жырыкава (эксперыментальная база “Уваравічы” Буда-Кашалёўскага раёна), Мікалая Быкоўскага (калгас (ПСК) “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна), Сяргея Юрчанку (КСУП “Агракамбінат “Холмеч”). Яны атрымалі Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі. Такімі ж узнагародамі адзначаны кіраўніком дзяржавы галоўныя інжынеры гаспадарак Валянцін Андрэенка (КСУП “Чамярыскі”), Міхаіл Пінжакоў (КСУП “Судкова” Хойніцкага раёна) і Андрэй Каваленка (КСУП “Агракамбінат “Холмеч”).Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ўручаны старшыням Добрушскага і Брагінскага райвыканкамаў Вользе Мохаравай і Аляксандру Ятчанку, начальнікам райсельгасхарчаў названых раёнаў Аляксандру Антановічу і Валянціну Хмелянку, дырэктару саўгаса-камбіната “Зара” Мазырскага раёна Уладзіміру Дворніку.
Лепшымі на нарыхтоўцы кармоў сярод механізатараў Гомельскай вобласці прызнаны Уладзімір Давідзюк (КСУП “Саўгас “Камуніст” Ельскага раёна), які атрымаў Ганаровы дыплом, камп’ютэр і грашовую прэмію
9 мільёнаў рублёў, а сярод кіраўнікоў гаспадарак — старшыня калгаса (СПК) “Урыцкае” Гомельскага раёна Мікалай Чэркас.
Выдатны настрой дарылі пераможцам і ўсім гасцям на свяце дажынак вядомыя беларускія мастацкія калектывы “Песняры”, “Сябры”, “Бяседа”, салісты Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, народны артыст Расіі Аляксандр Малінін і маладыя таленавітыя выканаўцы.
Ад’язджаючы з Кобрына, кожны ўдзельнік фестывалю-кірмашу адчуваў у сваім сэрцы высокі гонар за дзяржаву, якая з павагай ставіцца да хлебаробскай працы, ушаноўвае лепшых сельскіх працаўнікоў. Як прызнаваліся многія прадстаўнікі дэлегацыі нашай вобласці, атрымаць незабыўныя ўражанні ад паездкі на свята дажынак ім дапамагла і добрая арганізацыя мерапрыемства з боку супрацоўнікаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.
Мікалай Бяльковіч,
спецыяльны карэспандэнт “Гомельскай праўды”
Гомель — Кобрын — Гомель
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Это нужно знать, чтобы правильно платить за электро- и теплоэнергию
- 12:56
- 19.04.2018
- 56778
-
Названы руководители наиболее успешных предприятий Гомельщины
- 18:42
- 22.04.2016
- 53720
-
Мед в центре скандала (фото)
- 13:34
- 08.05.2026
- 28184
-
Дом с садом ушли с молотка всего за 895 рублей
- 14:46
- 13.07.2018
- 27755
-
Круговорот воды в народе
- 13:34
- 08.05.2026
- 25583
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 13:34
- 08.05.2026
- 24689
-
Пассажироперевозки на Гомельщине: во главе угла оптимизация маршрутов и обновление парка
- 14:25
- 19.04.2021
- 21782
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21644
-
В Гомеле 25 марта заработает жесткий дискаунтер «Грошык». Цены рухнут
- 09:41
- 25.03.2020
- 21075
-
«Гомсельмаш» покажет новые образцы техники в Москве
- 14:36
- 04.10.2016
- 20812



