Гаспадар па імені фермер

  • 1402
  • Гомельская правда Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Хто восенню наведваў сельскагаспадарчыя кірмашы, заўважаў, што за прадукцыяй фермерскіх гаспадарак стаялі вялікія чэргі. І гэта не выпадкова. Сельскія прадпрымальнікі па прымальных цэнах прапаноўвалі добрую разварыстую бульбу, прыгожую капусту, моркву, цыбулю, грушы, яблыкі, іншую гародніну і садавіну. Павялічылі фермеры і пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаве. Асабліва вялікім попытам карыстаецца прадукцыя вядомага ў вобласці жыткавіцкага фермера Міхаіла Шруба і гомельскага Леаніда Парфянькова. Дарэчы, першы з іх узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а другі атрымаў падзяку. Аб гэтым напомніў удзельнікам прэс-канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю развіцця фермерства ў Беларусі, старшыня Гомельскай фермерскай асацыяцыі М. Л. Байда. — У нас фермерства
Хто восенню наведваў сельскагаспадарчыя кірмашы, заўважаў, што за прадукцыяй фермерскіх гаспадарак стаялі вялікія чэргі.
І гэта не выпадкова. Сельскія прадпрымальнікі па прымальных цэнах прапаноўвалі добрую разварыстую бульбу, прыгожую капусту, моркву, цыбулю, грушы, яблыкі, іншую гародніну і садавіну. Павялічылі фермеры і пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаве. Асабліва вялікім попытам карыстаецца прадукцыя вядомага ў вобласці жыткавіцкага фермера Міхаіла Шруба і гомельскага Леаніда Парфянькова. Дарэчы, першы з іх узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а другі атрымаў падзяку. Аб гэтым напомніў удзельнікам прэс-канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю развіцця фермерства ў Беларусі, старшыня Гомельскай фермерскай асацыяцыі М. Л. Байда.
— У нас фермерства пачыналася з 15 невялікіх прыватных сельскіх кааператыўных гаспадарак, — падкрэсліў Міхаіл Лявонавіч. — А зараз працуе звыш 260. У асобныя гады было яшчэ больш, але некаторыя фермеры сышлі з дыстанцыі. Вельмі нялёгкімі былі гэтыя дваццаць гадоў фермер-скага руху. Ды і зараз у фермераў шмат праблем.
Як правіла, прыватным прадпрымальнікам выдзяляюцца не самыя ўрадлівыя землі, ды яшчэ на самых аддаленых ад вёсак участках. Недастаткова пакуль і льготных крэдытаў на развіццё гаспадарак, для набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі. Дарэчы, камбайны і трактары ў фермераў служаць без капітальных рамонтаў значна больш, чым у асобных дзяржаўных сельгаспрадпрыемствах. Па-ранейшаму цяжка з жывёлагадоўчымі памяшканнямі, якія ў многіх гаспадарках пусту-юць і развальваюцца. Як зазначыў Міхаіл Лявонавіч, гэтае пытанне абяцалі вырашыць прадстаўнікі Мінсельгасхарчу і некаторых іншых ведамстваў.
Вельмі перашкаджаюць рабоце фермераў пастаянныя статыстычныя справаздачы.
— Мне даводзілася знаёміцца з работай фермераў у Прыбалтыцы, іншых краінах Захаду, у ЗША, — паведаміў журналістам М. Л. Байда. — Там і блізка няма такіх справаздач. І ў той жа час работа сельскіх прадпрымальнікаў відавочная: у асноўным яны забяспечваюць прадуктамі харчавання людзей сваёй краіны ды яшчэ значную частку экспартуюць.
Нашы фермеры працуюць пакуль у больш складаных умовах, таму вытрымліваюць толькі самыя валявыя і працалюбівыя людзі. Прыватныя сельскія прадпрымальнікі не маюць і працэнта ворнай зямлі ад агульнай у вобласці, а вырасцілі амаль 12 працэнтаў бульбы і яшчэ больш агародніны.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей