Залескі народны хор адзначыў сваё 80-годдзе, як і належыць артыстам — на сцэне
Залескі народны хор адзначыў сваё 80-годдзе, як і належыць артыстам — на сцэне
Гэты творчы калектыў — старэйшы ў Чачэрскім раёне. Юбілейную вечарыну наладзілі ў родным аграгарадку Залессе на знаёмай сцэне кінаканцэртнага цэнтра. На ўрачыстасцях гучалі падвоеныя віншаванні: з нагоды дня нараджэння хору, а таксама 50-й гадавіны атрымання ганаровага звання народнага. Талент залескіх спявачак шырока вядомы ў суседніх рэгіёнах, на Міншчыне, Магілёўшчыне, Браншчыне і Чарнігаўшчыне. У скарбонцы творчых дасягненняў ганаровыя граматы і дыпломы за ўдзел у фестывалях і аглядах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

— Без песень гэтага самабытнага калектыву нельга ўявіць культурнае жыццё раёна, — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Басаргіна. — Артысты Залескага народнага хору наведваюць з канцэртамі маланаселеныя вёскі, прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах горада і раёна.

Сёння ў творчым калектыве 20 удзельнікаў, а ў рэпертуары больш за 170 песень на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Ёсць сярод вакалістаў сямейныя дынастыі і ветэраны сцэны. Ужо 65 гадоў у хоры Лідзія Бяляева. Сваімі галасамі здзіўляюць салісткі Еўдакія Загорцава і Еўдакія Бабкунова. Дарэчы, імя Еўдакія ў Залессі можна лічыць самым спеўным — яго носяць пяць удзельніц хору. Кіруе артыстамі больш за 20 гадоў Міхаіл Фіясь.
Павіншаваць калектыў з юбілейнай датай сабраліся даўнія сябры і аматары народных песень. Удзельнікі хору «Рэчанька» з Пухавіцкага раёна трапілі ў лік ганаровых гасцей невыпадкова. Кіраўнік ансамбля Раман Гейфман доўгі час узначальваў і Залескі хор.
На вечарыне юбіляры атрымалі граматы, падзякі і падарункі ад абласнога цэнтра народнай творчасці, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Ад мецэнатаў ААТ «Отар» і «Звязда» ўручаны сертыфікаты на 10 мільёнаў рублёў кожны.
Як расказала дырэктар Залескага кінаканцэртнага цэнтра і актыўная ўдзельніца хору Наталля Лукомская, новы ноўтбук спатрэбіцца для падрыхтоўкі канцэртаў. А грошы накіруюць на пашыў абутку да сцэнічных касцюмаў.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В деревне Волосовичи Чечерского района провели обряд "Ваджэнне i пахаванне стралы"
- 19:43
- 28.05.2020
- 17988
-
В Чечерске образовалось несколько кавер-бэндов, их участники – дети
- 15:22
- 26.06.2020
- 16067
-
Чечерскую больницу признали лучшей в республике
- 13:54
- 28.02.2020
- 14273
-
В Чечерске открылась поликлиника после грандиозной реконструкции
- 16:07
- 06.09.2016
- 13679
-
Уникальный центр ткачества действует в Чечерском районе
- 12:41
- 13.10.2018
- 13034
-
Строительство первого арендного дома началось в Чечерске
- 16:50
- 25.09.2017
- 12573
-
На кладбище в деревне Бабичи Чечерского района в братской могиле упокоены невинные мирные жители деревни
- 13:39
- 03.05.2020
- 12443
-
В Залесье Чечерского района ученики организовали школьное радио
- 10:12
- 07.05.2016
- 12350
-
Председатель Чечерского райисполкома Кравченко Владимир Николаевич
- 11:10
- 18.03.2015
- 11384
-
У вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёна правялі абрад «Ваджэнне куста»
- 18:39
- 07.06.2020
- 11317